Забастоўка ў Белавескай пушчы (1932—1933)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Забасто́ўка ў Белаве́скай пу́шчы — забастоўка ў Пружанскім павеце Палескага ваяводзтва, якая доўжылася з 15 кастрычніка 1932[1] да сярэдзіны лютага 1933. Адна з найбольш масавых забастовак на акупаванай палякамі тэрыторыі Беларусі[2]: удзел у ёй узялі лесарубы і вазакі[3] 17 вёсак; іх падтрымалі працаўнікі тартакоў і сяляне больш як 40 вёсак Пружанскага павету. Агульная колькасьць удзельнікаў паўстаньня ацэньваецца ў 7 тысячаў чалавек.

Больш за 100 удзельнікаў забастоўкі былі арыштаваныя[1]. Аднак урэшце дырэкцыя дзяржаўных лясоў вымушаная была задаволіць патрабаваньні пратэстоўцаў[4]. Заработак быў падвышаны на 50—70% і гарантаванае лекаваньне за кошт дзяржавы ў выпадку цяжкіх хваробаў і калецтваў[5].

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads