Закон захаваньня масы

навуковы закон аб тым, што форма матэрыі ня можа губляць або набіраць масу From Wikipedia, the free encyclopedia

Закон захаваньня масы
Remove ads

Зако́н захава́ньня ма́сы — гістарычны закон фізыкі, згодна зь якім маса як мера колькасьці рэчыва захоўваецца пры ўсіх прыродных працэсах, гэта значыць нествараемая і незьнішчальная. У мэтафізычнай форме закон вядомы з найстаражытнейшых часоў. Пазьней зьявілася колькасная фармулёўка, дзе ў якасьці меры масы аб’екта спачатку выкарыстоўвалася ягоная вага.

Thumb
Рэакцыя гарэньня мэтану. Да і па рэакцыі прысутныя 4 атамы вадароду, 4 атамы кіслароду і адзін атам вугляроду. Агульная маса па рэакцыі такая ж, якая і была да яе.

У цяперашні час вядомы шэраг умоваў, пры якіх гэты закон парушаецца — напрыклад, пры радыяактыўным распадзе сукупная маса рэчыва зьмяншаецца. У сучаснай фізыцы закон захаваньня масы ёсьць прыватным выпадкам закону захаваньня энэргіі, і ён выконваецца толькі ў кансэрватыўных фізычных сыстэмах, гэта значыць пры адсутнасьці энэргаабмену са зьнешнім асяродзьдзем.

З пункту гледжаньня атамна-малекулярнай тэорыі закон захаваньня масы рэчываў тлумачыцца тым, што падчас хімічных рэакцыяў агульная колькасьць атамаў асобных элемэнтаў застаецца нязьменнай, таму што пры хімічных ператварэньнях рэчываў атамы не зьнікаюць бясьсьледна і не ўтвараюцца ані з чога, а толькі перабудоўваюцца з малекулаў адных рэчываў у малекулы іншых рэчываў. Гэты закон уважаецца фундамэнтальным для хіміі і ўсяго прыродазнаўства. Згодна зь ім адбываюцца ўсе хімічныя пераўтварэньні ў прыродзе, на ім грунтуюцца ўсе разьлікі ў хіміі. Матэматычна закон захаваньня масы выяўляецца раўнаньнем непарыўнасьці.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads