Зальман Шазар
ізраільскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
За́льман Шаза́р (па-габрэйску: זלמן שז"ר, пры нараджэньні Шнэер За́льман Рубашо́ў, або Зальман Львовіч Рубашоў; 24 лістапада 1889, Мір, цяпер Гарадзенская вобласьць — 5 кастрычніка 1974, Ерусалім, Ізраіль) — ізраільскі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт, палітык, трэці прэзыдэнт Ізраілю. Публіцыстыку, мастацкую прозу і паэзію пісаў на іўрыце і ідышы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў мястэчку Мір (цяпер у Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці). Вучыўся ў вядомых унівэрсытэтах Нямеччыны й Францыі. У 1911 годзе ўпершыню пабываў у Палестыне. Пасьля гэтага стаў актыўным прапагандыстам стварэньня незалежнае габрэйскае дзяржавы. Шазар быў абраны ў кіраўнічыя органы сіянісцкага руху, а пасьля пераезду ў Палестыну ў 1924 — у кіраўніцтва Гістадруту (Усеагульнай Фэдэрацыі працоўных Ізраілю).
Зальман Шазар быў міністрам адукацыі і культуры, сябрам праўленьня Габрэйскага агенцтва (Сахнута), начальнікам аддзелу адукацыі і культуры Сусьветнай Сіянісцкай арганізацыі. 21 траўня 1963 году Зальман Шазар стаўся трэцім прэзыдэнтам дзяржавы Ізраіль.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads