Карэліцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Карэліцкі раён
Remove ads

Карэ́ліцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 19 691 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Карэлічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічнае становішча

Карэліцкі раён мяжуе з Наваградзкім раёнам Гарадзенскай вобласьці, Стаўпецкім і Нясьвіскім раёнамі Менскай вобласьці і Баранавіцкім раёнам Берасьцейскай вобласьці.

Працягласьць раёну з поўначы на поўдзень — 28 км, з захаду на ўсход — 40 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Значную частку раёну займае Нёманская нізіна, на захадзе — схілы Наваградскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140—200 м, максымальная — 261,7 м (каля в. Малюшычы).

Карысныя выкапні: торф, крэйда, гліны, пяскова-жвіровы матэрыял, жалезныя руды, будаўнічыя пяскі.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 695 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.

Лясы займаюць 21% тэрыторыі, пераважаюць хваёвыя і яловыя. Буйны масіў на крайнім паўночным усходзе (Графская пушча).

Гідраграфія

Рачная сетка даволі шчыльная. Найбольшая рака Нёман зь левымі прытокамі Вуша й Сэрвач, працякае шмат дробных рачулак. На тэрыторыі раёну знаходзяцца некалькі невялікіх азёраў, штучных вадаёмаў.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2016 год — 20 520 чал.[5]; 2017 год — 20 101 чал.[6]; 2018 год — 19 691 чал.[2]

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва раёну складала 24 130 чалавек (у мястэчку Карэлічы — 6854 чал., мястэчку Мір — 2310 чал.)[7].

У раёне пражывае 94,8% беларусаў, 2,6% расейцаў, 1,6% палякаў і іншыя нацыянальнасьці (украінцы, татары, армяне)[8].

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, птушкагадоўлі.

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Наваградак — Карэлічы — Мір — Нясьвіж, Мір — Стоўпцы і інш.

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры: замкава-паркавы комплекс (уключаны ЮНЭСКО ў Сьпіс помнікаў Сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны) у мястэчку Мір, Сьвята-Траецкая царква і касьцёл сьвятога Мікалая, капліца-пахавальня ў мястэчку Мір, Сьвята-Казанская царква ў в. Беражна, Сьвята-Ўзьнясенская царква ў в. Вялікая Мядзьвядка, касьцёл сьвятой Ганны і сядзібны будынак у в. Варонча, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Вялікія Жухавічы, Усясьвяцкая царква ў в. Дольная Рута, Сьвята-Узьнясенская царква і капліца у в. Ярэмічы, Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Запольле, сядзібны будынак у в. Кальчычы, Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Любанічы, Сьвята-Яна-Прачысьценская царква ў в. Малыя Жухавічы, званіца Сьвята-Міхайлаўскай царквы ў в. Мірацічы, сядзіба ў мястэчку Першамайскі, царква, жылыя і сядзібныя будынкі ў в. Райца, капліца ў в. Сэрвач, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Турэц.

Remove ads

Асобы

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads