Замак Красіцкіх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Замак Красіцкіх
Remove ads

За́мак Красі́цкіх — замак у Красічыне, непадалёк ад Пшэмысьлі.

Славутасьць
Замак Красіцкіх
Thumb
Замак у Красічыне
КраінаПольшча
МястэчкаКрасічын
Каардынаты49°46′32″ пн. ш. 22°38′58″ у. д.
Тып будынказамак
Архітэктурны стыльманьерызм
Аўтар праектуГалеаца Апіані
ЗаснавальнікСтаніслаў і Марцін Красіцкія
Дата заснаваньняканец XVI стагодзьдзя
Статусна кансэрвацыі
СайтАфіцыйны сайт
Замак Красіцкіх на мапе Польшчы
Thumb
Замак Красіцкіх
Замак Красіцкіх
Замак Красіцкіх на Вікісховішчы

Remove ads

Апісаньне

Пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Галеаца Апіані з 1598 па 1633 рокі ў стылі эпохі позьняга Адраджэньня. Па кутах сьценаў разьмешчаныя чатыры круглыя вежы з традыцыйнымі для гэтай часткі Эўропы вонкавымі росьпісамі — зграфіта.

Мінуўшчына

Запачаткаваны польскім магнатам Станіславам Красіцкім у канцы XVI стагодзьдзя. Ён збудаваў абарончы замак з чатырма круглымі вежамі, а з усходняга боку жылую прыбудову.

Чарговы ўласьнік Марцін Красіцкі разбудаваў замак, ператварыўшы яго ва ўмацаваную рэзыдэнцыю. У разбудаваным паўночным крыле разьмяшчаліся пакоі ўласьніка і сталовы пакой. Уздоўж усходняга муру паўстала новае двухпавярховае жылое крыло. З боку дзядзінца зьявіліся партэравыя кружганкі.

У далейшым замкам валодаў любельскі ваявода Ян Тарла, прыхільнік Аўгуста II. Гэта спрычынілася да таго, што ў 1726 року Красічын быў захоплены расейскім войскам і казакамі. Замак быў сур’ёзна пашкоджаны. Пакоі былі разрабаваныя, разбураная Папская вежа.

У 30-х роках XIX стагодзьдзя палац выкупіў Лявон Сапега. Сапегі ўвялі звычай пасадкі дрэваў у парку па народзінах кожнага дзіцяці: пры нараджэньні сына — дуб, дачкі — ліпа. Гэтыя дрэвы захаваліся да сёньня.

На пачатку II Сусьветнай вайны замак быў разрабаваны савецкімі жаўнерамі. У 1941 годзе паблізу існавалі ўмацаваньні лініі Молатава (умацаваны пшэмысьлеўскі раён).

У цяперашні час разглядаецца пытаньне аб уключэньні палацава-паркавага ансамблю ў Красічыне ў лік помнікаў Сусьветнай спадчыны.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Замак у Баранове-Сандомірскім(pl)
  • Мірскі замак — рэнэсансны замак літоўскіх магнатаў

Вонкавыя спасылкі

Замак Красіцкіхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads