Замкавая гара

гара ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Замкавая гара
Remove ads

За́мкавая (Пуцэ́віцкая[1]) гара — гара ў Беларусі, найвышэйшы пункт Наваградзкага ўзвышша. Знаходзіцца за 3 км на паўночны захад ад Наваградку, за 250 м на поўнач ад вёскі Пуцэвічаў. Вышыня 323 м.

Хуткія факты Найвышэйшы пункт, Вышыня ...

Геалягічна складзеная чырвона-бурымі марэнавымі суглінкамі, перакрытымі пылаватым супескам. Мае выгляд спадзіста-выпуклага падняцьця субмэрыдыяльнага кірунку, тыповага для краявых утварэньняў. Схілы спадзістыя, пераважная стромкасьць 3—7°, адносныя перавышэньні да 20—25 м. Амаль уся разараная.

На схілах Замкавай гары ў Наваградку захаваліся руіны Наваградзкага замка (ХIII—ХVI стагодзьдзі). Побач з Замкавай гарой у гонар Адама Міцкевіча насыпаны курган Неўміручасьці.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads