Занзыбар (горад)

горад у Танзаніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Занзыбар (горад)
Remove ads

Занзыба́р (па-ангельску: Zanzibar) — горад у Танзаніі, на заходнім беразе вострава Занзыбар. Насельніцтва на 2003 год — 257 тыс. жыхароў.

Хуткія факты

Першае селішча на месцы гораду заснавана ў XVI стагодзьдзі, горад быў цэнтрам рабагандлю, затым султанату Маскат і Аман. Вялікая частка гораду забудаваная хатамі арабскага тыпу з каралавага каменя і ўяўляе сабой лябірынт вузкіх вуліц; 2—3-павярховыя дамы з плоскімі дахамі стульваюцца суцэльнай сьцяной вакол унутраных панадворкаў, з размаляванымі аканіцамі і рашоткамі, разьбянымі дзьвярамі з сымбалічнымі малюнкамі рыб, лотаса і ланцугоў. Мячэці, арабскі форт, палац султанаў; эўрапейскія пабудовы канца XIX ст.: англіканская царква, касьцёл. Дзяржаўны музэй Занзыбар (былы Мэмарыяльны музэй). Прадпрыемствы мылаварнай, парфумэрнай, скурна-абутковая, харчовая прамысловасьці; рамесныя майстэрні. Марскі порт (вываз гвазьдзікі, капары, цытрусаў, гвазьдзічнага масла), аэрапорт. У афрыканскім прыгарадзе Нгамба — гліняныя халупы з дахамі з пальмавага лісьця.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads