За што?
паэма Янкі Купалы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«За што?» — паэма Янкі Купалы, завершаная ў апошні дзень 1908 году ў Вільні і ўпершыню апублікаваная ў газэце «Наша Ніва» 15 студзеня 1909 году.[1]
Remove ads
Апісаньне
«Гаварыце, думкі |
Я. Купала
З паэмы «За што?» |
У аснове паэмы, якая можа быць аднесена да жанру сацыяльна—побытавай, — рэальны жыцьцёвы выпадак: у свой час князі Радзівілы прагналі зь зямлі і выкінулі з хаты продкаў Янкі Купалы. Дарэчы, на аналягічным адпраўным пункце пабудаваны і сюжэт драмы «Раскіданае гняздо». Аўтар па-мастацку сьцісла і дакладна распавядае гісторыю трагічна зламанага лёсу галоўнага героя паэмы Юркі Дзягеля, які страціў усё, што меў, на што аддаў усе свае сілы. Пытаньне, вынесенае ў назву паэмы, прыкоўвае ўвагу, але аўтар не дае на яго наўпроставага адказу. Сутнасьць праблемы — зямля павінна належаць яе сапраўднаму гаспадару, чалавеку працы — выяўляецца самой лёгікай выкладзеных у творы падзей.[1]
Кампазыцыйна паэма складаецца з 5 часткаў. Першая — своеасаблівы аўтарскі маналёг аб лёсе песьняра з народа, яго прызваньні і абавязку. Купала выкладае сваю эстэтычную праграму, жыцьцёвае, грамадзянскае і паэтычнае крэда. З другой часткі паэмы пачынаецца больш напружанае разьвіцьцё фабульнай асновы твору. Сюжэту паэмы ўласьцівая трагічная афарбоўка, якая яскрава ўзмацняецца ў фінале. Элегічная канцоўка з асаблівай сілай падкрэсьлівае экспрэсыўнасьць аўтарскіх думкаў-развагаў аб лёсе роднай старонкі. Паэма напісаная ў адзіным рытмічным ключы: яе вершаваны памер — трохстопны харэй з моцнай стыхіяй пірыхіяў, якія ўзмацняюць натуральнае гучаньне радкоў. Рыфма паэмы — перакрыжаваная.[1]
Remove ads
Водгукі
![]() |
Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнага пабудаваньня і стылю ... паэмаў [«За што», «На куцьцю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»], зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўрапейскай. | ![]() |
—Андрэй Вазьнясенскі[2] |
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads