Харэй

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Харэй (па-старажытнагрэцку: χορεῖος — «танец») ці трахей (па-старажытнагрэцку: τροχός — «кола») — 1) трохдольная антычная стапа з двух складоў — доўгага і кароткага[1], 2) двухскладовая стапа зь першым націскным складам, якая ляжыць у аснове аднаго зь пяці (харэічнага) мэтраў сыляба-танічнае сыстэмы вершаскладаньня.[2] Значэньне абодвух варыянтаў старажытнагрэцкай назвы гэтае стапы падкрэсьлівае яе колавы рытм. Cамы пашыраны ў сучаснай паэзіі пасьля ямбу від стапы.[1]

Remove ads

Прыклад харэя

Чатырохстопны:

Гэй, на|перад|, покі| сэрца|
Б'ецца|, рвецца| на пра|стор...

(Янка Купала)

Выкарыстаньне ў беларускай паэзіі

У пісьмовай беларускай паэзіі зьявіўся з зараджэньнем і разьвіцьцём сыляба—тонікі. Харэй вызначае памер вершаў «Гора», «Сватаная» Ф. Багушэвіча, «Не я пяю — народ Божы» Я. Лучыны, «Восень» Цёткі.[1] Харэям напісаныя паэмы Я. Купалы «Нікому», «Калека», «За што?», «Бандароўна», вершы «Гоніш мяне, панічок...», «Да песень», «На старую ноту», «Пара», «Паязджане», «Лён», «Генацвале», «Беларускім партызанам» і інш.[2] Асабліва часта сустракаюцца чатырохстопныСымон-музыка» Я. Коласа) і пяцістопны харэй («Дождж у полі і холад… Імгла» М. Багдановіча. Менш распаўсюджаныя двухстопны («Зімовыя малюнкі» П. Броўкі), трохстопныЗа што?» Я. Купалы, «Гэта цяжка, таварыш» Г. Бураўкіна) і шасьцістопны («З Крымскага» М. Багдановіча) памеры харэю.[1]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads