Рагнар Клаван
эстонскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рагнар Клаван (па-эстонску: Ragnar Klavan; нар. 30 кастрычніка 1985 году, Вільяндзі, Эстонская ССР) — колішні эстонскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку вялікую колькасьць матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Эстоніі. Выступаў на левым флянзе абароны.
Remove ads
Кар’ера
Выступы на радзіме
Першым прафэсійным клюбам Клавана быў «Элва», за які ён дэбютаваў ва ўзросьце пятнаццаці гадоў. Праз год ён далучыўся да клюбу «Тулевік» (Вільяндзі). Пасьля двух сэзонаў у «Тулевіку» Рагнар пераехаў у сталічную «Флёру».
«Валерэнга»
31 жніўня 2004 году Клаван перайшоў на правах арэнды ў нарвэскі клюб «Валерэнга», за які гуляў на працягу трох месяцаў[3].
«Гэраклес»
4 жніўня 2005 году Рагнар падпісаў трохгадовы кантракт зь нідэрляндзкім клюбам «Гэраклес», які толькі падпрапіў у Эрэдывізію[4]. Празь пяць дзён пасьля гэтага згуляў свой першы матч за новы клюб супраць клюбу РКСВ ДКГ. Свой першы гол у Эрэдывізіі забіў 24 жніўня 2007 году на 76 хвіліне матча супраць «Роды», дзе гуляў ягоны партнэр па зборнай Андрэс Опэр.
АЗ
У канцы студзеня 2009 году Рагнар перайшоў на правах арэнды з правам выкупу ў клюб АЗ[5], дэбютаваўшы ў складзе клюбу 5 лютага 2009 году ў матчы супраць «Роды» (1:0)[6].
«Аўгсбург»
2 ліпеня 2012 году заключыў двухгадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Аўгсбург»[7].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
За зборную Эстоніі дэбютаваў 3 ліпеня 2003 году ў матчы супраць зборнай Летувы на Балтыйскім кубку. Свой першы гол за зборную забіў 31 траўня 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Новай Зэляндыі.
Дасягненьні
«Флёра»:
- Чэмпіён Эстоніі: 2003
- Уладальнік Кубка Эстоніі: 2003
- Уладальнік Супэркубка Эстоніі: 2003
«Валерэнга»:
- Чэмпіён Нарвэгіі: 2005
АЗ:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2009
«Лінамээсконд»:
- Уладальнік Кубка Эстоніі: 2022
Асабістае жыцьцё
Бацька Рагнара таксама быў футбалістам, гуляючы ў складзе зборнай Эстоніі ў 1990-х гадох. Рагнар цяпер сустракаецца з эстонскай сьпявачкай Ленай Куўрмаа з гурта Vanilla Ninja.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads