Званіца Жыровіцкага манастыра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Званіца Жыровіцкага манастыра — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Жыровічах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка пад адрасам вуліца Саборная, 48Б, утварае на гэтай вуліцы пляц перад Прачысьценскім манастыром. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Званіца Жыровіцкага манастыра | |
![]() Званіца Жыровіцкага манастыра | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Жыровічы |
Каардынаты | 53°00′52.73″ пн. ш. 25°20′34.51″ у. д. |
Званіца Жыровіцкага манастыра на мапе Беларусі ![]() ![]() Званіца Жыровіцкага манастыра |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную вежу-званіцу ў Жыровічах збудавалі ў 1828 годзе. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак званіцы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта цэнтрычная, квадратная ў пляне 2-ярусная пабудова, завершаная паўсфэрычным купалам, аналягічным купалу Прачысьценскай саборнай царвы. Галоўны фасад дэкаруеццца накладным портыкам дарычнага ордэру з фрызам трыгліфаў. Бакавыя грані першага ярусу аздабляюцца глыбокімі філёнгамі, 4-гранны другі ярус — падвоенымі пілястрамі і карнізам з сухарыкамі[1].
Стаіць на адной плянавальнай восі з Прачысьценскай саборнай царквой і ўтварае пляц перад ёй[2].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Н. Орда, 14.03.1865 г.
- 1879 г.
- 1879 г.
- 1882 г.
- 1890 г.
- 1898 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- да 1900 г.
- 1912 г.
- С. Юндзіл, да 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- 1916 г.
- А. Віслоцкі, 1923 г.
- А. Віслоцкі, 1925 г.
- 1939 г.
- 1930 г.
- 1937 г.
- А. Віслоцкі, 1938 г.
- Я. Булгак, да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- У панараме манастыра
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads