Згубленыя (сэзон 2)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Згубленыя (сэзон 2)
Remove ads

Другі сэзон сэрыялу «Згубленыя» распачаўся ў ЗША і Канадзе 21 верасьня 2005 і скончыўся 24 траўня 2006 году. Ён працягвае распавядаць пра лёс больш чым 40 пасажыраў самалёту, якія цудам засталіся жывыя пасьля катастрофы рэйсу 815 Oceanic Airlines на невядомай высьпе ў Ціхім акіяне[1]. Прадусары абвесьцілі, што калі першы сэзон быў прысьвечаны героям, дык другі — навукова-дасьледчай станцыі DHARMA Initiative, якую згубленыя называюць «бункер»[2].

Хуткія факты Краіна, Колькасьць сэрыяў ...

Другі сэзон трансьляваўся па серадах у 21:00 у ЗША. У дадатак да 24 сэрыяў было паказана тры кліп-шоў, якія адлюстроўвалі падзеі, якія ўжо адбыліся. Destination Lost выйшаў напярэдадні прэм’еры, Lost: Revelation — напярэдадні дзясятай сэрыі і Lost: Reckoning — напярэдадні дваццатай. 5 верасьня 2006 году былі выдадзены DVD-плыты сэзону на 7 дысках[3].

Remove ads

Каманда

Сэзон быў зьняты кампаніяй Touchstone Television (цяпер ABC Studios), Bad Robot Production і Grass Skirt Production ды быў паказаны ў ЗША на канале ABC. Прадусарамі сэрыялу сталі: стваральнік сэрыялу Дж. Дж. Абрамс, су-стваральнік Дэйман Ліндэлаф, Браян Бэрк, Джэк Бэндэр і Карлтан К’юз. Сцэнарыстамі сэрыялу зьяўляюцца Ліндэлаф, К’юз, супрадусар Стывэн Маеда, прадусар-назіральнік Хавіер Грыіла-Мархуах, прадусары Эдвард Кітсыс і Адам Харовіц, прадусар-назіральнік Леанард Дзік, Джэф Лаэз, Крэйг Райт, прадусар Элізабэт Сароф і Крыстына М. Кім. Рэжысэрамі на працягу ўсяго сэзону былі: Джэк Бэндэр, Стывэн Уільямс, апэратар Пол Эдвардз і Эрык Лановіль.

Remove ads

Акторы

У другім сэзоне пятнаццаць галоўных герояў, зь іх дванаццаць асобаў вядомыя нам па першым сэзоне. Мэт’ю Фокс згуляў хірурга Джэка Шэпарда, лідэра згубленых[4]. Тэры О'Кўін прадстаўлены ў асобе «чалавека веры» Джона Лока[5]. У ролі галоўнага коміка сэрыялу — Х’юга «Хёрлі» Рэеса — выступіў Хорхэ Гарсія[6]. Джош Галаўэй згуляў злачынцу Джэймза «Соер» Форд, а Эванджэлін Лілі згуляла зьбеглую злачынку Кейт Остын. Мішэль Радрыгэс выступіла ў ролі Анны-Люсыі Картэз, лідэра пасажыраў з хваста самалёту[7]. Дэніел Дэй Кім згуляў карэйца Джына Квона, які ня ведае ангельскай мовы[8]. Нэвін Эндрус граў былога жаўнера ірацкай рэспубліканкай гвардыі Саіда Джара[9]. Дамінік Монаган — былога наркамана, рок-зорку Чарлі Пэйса. Сынтыя Ўотрас у ролі выжылай з хваста самалёту Лібі[10]. Эдыўалэй Экінуэй-Эґбэджэй гуляе былога наркабарона, што стаўся сьвятаром — Містэра Эка[11]. Юджын Кім згуляла Сун Квон, дачку магутнага карэйскага бізнэсоўца. Эмілі дэ Рэйвін гуляе маці Клэр Літлтон[12]. Гаральд Пэрына выконвае ролю Майкла Доўсана, сына якога скралі Іншыя. Мэгі Грэйс у ролі Шэнан Рутэрфорд, якая перажывае за сьмерць свайго брата Буна.

Remove ads

Сэрыі

Агульны працяг другога сэзону 1056 хвілін.

Больш інфармацыі Назва і апісаньне, Галоўны пэрсанаж(ы) ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads