Згубленыя (сэзон 1)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Згубленыя (сэзон 1)
Remove ads

Першы сэзон сэрыялу «Згубленыя» распачаўся ў ЗША і Канадзе 22 верасьня 2004 і скончыўся 25 траўня 2005 году. Ён распавядае пра 48 пасажыраў самалёту, якія цудам засталіся жывыя з рэйсу 815 Oceanic Airlines пасьля катастрофы на невядомай высьпе ў Ціхім акіяне. На працягу сэзону яны разумеюць, што гэта незвычайная выспа, і сутыкаюцца з рознымі небясьпекамі[1].

Хуткія факты У ролях, Краіна ...

Першы сэзон ішоў у сераду ў 20:00 ў ЗША і Канадзе ў 2004 годзе, а ў 2005 годзе яго ў расейскім перакладзе (Остаться в живых) трансьляваў па постсавецкую прастору Першы канал Расеі. Таксама ў ЗША і Канадзе быў паказаны дадатковы эпізод — Lost: The Journey 27 красавіка 2005 году. Пасьля заканчэньня сэзону 6 верасьня 2005 году Buena Vista Home Entertainment былі выдадзены DVD-плыты Lost: The Complete First Season[2].

Remove ads

Каманда

Сэзон быў зьняты кампаніяй Touchstone Television (цяпер ABC Studios), Bad Robot Production і Grass Skirt Production ды быў паказаны ў ЗША на канале ABC. Прадусарамі сэрыялу сталі: стваральнік сэрыялу Дж. Дж. Абрамс, су-стваральнік Дэйман Ліндэлаф, Браян Бэрк, Джэк Бэндэр і Карлтан К’юз з Джэссы Александр і Джеффам Пінкнэрам, што выступлі ў якасьці прадстаўнікоў выканаўчай улады. Сцэнарыстамі сэрыялу зьяўляюцца Абрамс, Ліндэлаф, К’юз, Александр, Пінкнэр, супрадусар Дэйвід Ф’юры, прадурас Хав’эр Грыіла-Мархуах, прадусар Леанард Дзік, прадусары Эдвард Кітсыс і Адам Харовіц, супрадусар Джэніфэр Джонсан і рэдактар Пол Дзіні. Некаторыя сэрыі першага сэзону былі напісаны аўтарамі супольна на пазаштатнай падставе. Рэжысэрамі на працягу ўсяго сэзону былі: Дж. Дж. Абрамс, Джэк Бэндэр, Стывэн Уільямс, Такер Гейтс, Грэг Йатанэс і Кэвін Хукс. Саўндтрэк сэзону напісаў кампазытар Майкл Джыякіна.

Remove ads

Акторы

Напачатку стваральнікі сэрыялу плянавалі ўзяць 14 новых актораў для здымак у фільме. Нэвін Эндрус граў жаўнера рэспубліканкай гвардыі Саіда Джара[3]. Эмілі дэ Рэйвін згуляла цяжарную аўстралійку Клэр Літлтон[4]. Да канца сэзону Клэр зьяўлялася толькі ў значных эпізодах. Мэт’ю Фокс згуляў хірурга Джэка Шэпарда, кіраўніка групы згубленых[5]. Хорхэ Гарсія згуляў Х’юга «Хёрлі» Рэеса — пераможцу лятарэі[6]. Мэгі Грэйс грала Шэнан Рутэрфорд, былую настаўніцу танцаў, а Джош Галаўэй — злачынцу Джэймза «Соера» Форда. Юджын Кім згуляла Сун Квон, дачку магутнага карэйскага бізнэсоўцы, Дэніел Дэй Кім прадстаўляў у сэрыяле яе мужа, Джына Су Квона[7]. Эванджэлін Лілі згуляла зьбеглую злачынку Кейт Остын, а Дамінік Монаган — экс рок-зорку — наркамана Чарлі Пэйса. Гаральд Пэрына стаў будаўніком Майклам Доўсанам, а Малькольм Дэйвід Кэлі згуляў яго сына, Уолта Ллойда. Ен Самэрголдэр згуляў Буна Карлайла, галоўнага дырэктара кампаніі яго маці па вытворчасьці вясельных сукенак і брата Шэнан Рутэрфорд. Тэры О’Кўін згуляў таямнічага Джона Лока[8].

Таксама ў фільме здымаліся: Л. Скот Колдуэл як Роўз Нэдлер, Міра Фурлан як Даніэль Русо, Фрэдрык Ленэ як Эдвард Марс, Уільям Майпотэр як Ітан Ром, Дэніел Робук як Лэсьлі Арцт і Джон Тэры як Крысьціян Шэпард. Ана-Люсія Картэс, якую грае Мішэль Радрыгэс, упершыню зьявілася ў гэтым сэзоне, але больш пра яе мы даведаемся ў другім.

Remove ads

Прэм’ера

Пілётную сэрыю пабачыла 18,6 млн гледачоў у сераду а 20 гадзіне 22 верасьня 2004 году[9]. Рэйтынг каналу ABC упершыню з 2000 году сягнуў найвышэйшай адзнакі. Цалкам першы сэзон сабраў ля экранаў больш за 18,38 млн амэрыканцаў[10].

Першы сэзон быў намінаваны на 12 прэміяў Эмі ў 2005 годзе, але здолеў узяць толькі 6 узнагарод: «Найлепшы кастынг у драматычным сэрыяле», «Найлепшы рэжысэр драматычнага сэрыялу», «Найлепшы саўндтрэк», «Найлепшы драматычны сэрыял», «Найлепшыя спэцэфэкты для сэрыялу» і «Найлепшыя здымкі драматычнага сэрыялу». Акторы Тэры О’Кўін і Нэвін Эндрус атрымалі ўзнагароды ў намінацыі «Найлепшы актор у драматычным фільме»[11].

Сэрыі

Агульны працяг першага сэзону 1068 хвілін[12].

Больш інфармацыі Назва і апісаньне, Галоўны пэрсанаж ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads