Згубленыя (тэлесэрыял)
амэрыканскі тэлесэрыял From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Згу́бленыя» (па-ангельску: Lost) — фантастычна-прыгодніцкі амэрыканскі сэрыял пра лёсы пасажыраў самалёту лініі Oceanic Airlines, які ляцеў рэйсам 815 з Сыднэю да Лос-Анджэлесу ды разьбіўся на таямнічым востраве ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. 48 выжылых напачатку нічога, акрамя самалёту, не аб’ядноўвае. Акрамя падзеяў на высьпе, у кожную сэрыю ўплецены лёс аднаго з пасажыраў. Ад трэцяга сэзону («Through the Looking Glass») у сэрыі прадстаўлены флэшфорварды.
Сэрыял быў створаны Дж. Дж. Абрамзам, Д. Ліндэлафам, Дж. Лібэрам, якія зьяўляюцца галоўнымі сцэнарыстамі. Большасьць сцэнаў зьнята на высьпе Оаху, Гаваі[1]. Першую пілётную сэрыю можна было пабачыць 22 верасьня 2004 году. 23 траўня 2010 году выйшла апошняя сэрыя заключнага 6-га сэзону. Вытворчасьцю «Згубленых» займаліся Touchstone Television, Bad Robot Productions ды Grass Skirt Productions. Музыку да сэрыялу напісаў Майкл Джакіна. «Згубленыя» — адзін з самых дарагіх тэлевізійных сэрыялаў. Высокі кошт стаў вынікам вялікай колькасьці пэрсанажаў ды высокага кошту здымкаў на Гаваях[2].
Неспадзяваныя павароты сюжэту ды няспыннае напружаньне гарантавалі «Згубленым» сусьветную папулярнасьць. У ЗША сэрыі першага сэзону праглядалі ў сярэднім каля 16 мільёнаў гледачоў. Сэрыял, які атрымаў вялічэзную папулярнасьць у сьвеце, быў таксама прызнаны крытыкамі. Ён узнагароджаны «Эмі» за найлепшы драматычны сэрыял (2005), «Залатым Глёбусам» за найлепшы драматычны сэрыял (2005) ды ўзнагародаю Гільдыі тэлевізійных актораў[3].
Згодна з найноўшымі маркетолагавымі крокамі, «Згубленыя» ўжо ня толькі сэрыял. Аўтары намагаюцца зацікавіць гледача шукаць дадатковую інфармацыю ў інтэрнэце, трапляючы на шматлікія старонкі, заснаваныя з адною мэтаю: падаць яшчэ больш загадак. Лётныя лініі Oceanic Airlines, звышсакрэтная дасьледчыцкая кампанія DHARMA Initiative, таямнічы код на ўсіх прадуктах — гэта, магчыма, толькі частка шляхоў, якія могуць прывесьці да адказаў на пытаньні, якія паўстаюць на таямнічай высьпе. Дадаткова, каб надаць праўдзівасьці гістарычным падзеям, творцы ўплятаюць у сюжэт сапраўдныя ўстановы, напрыклад, унівэрсытэт Мічыгану.
У траўні 2007 году вытворцы сэрыялу паведамілі, што пасьля трэцяга сэзону будуць паказаныя яшчэ 48 сэрыяў з прыгодамі «Згубленых», згрупаваныя ў тры кароткія сэзоны[4]. Плянавалася, што тры апошнія сэзоны будуць мець па 16 сэрыяў. Але страйк Гільдыі сцэнарыстаў ЗША прывёў да таго, што чацьверты сэзон быў скарочаны да 14 сэрыяў. У сувязі з гэтым тэлеканал ABC паведаміў пра павелічэньне ў пятым і шостых сэзонах колькасьці сэрыяў да 17. Заключная сэрыя апошняга шостага сэзону пабачыла сьвет 23 траўня 2010 году.
Remove ads
Вытворчасьць
Ідэя
Першыя зацемкі «Згубленых» зьявіліся ў студзені 2004 году, калі Лойд Браўн, тагачасны шэф тэлеканалу ABC, прапанаваў напісаць сцэнар сэрыялу, які б сваёю фабулаю меў матывы кніжкі «Ўладар мухаў», фільму «Па-за сьветам» (па-ангельску: Cast Away), тэлевізійнага сэрыялу Gilligan’s Island ды папулярнага амэрыканскага рэаліці-шоў Survivor. На пачатку галоўным сцэнарыстам быў прызначаны Джэфры Лібэр[5], аднак Браўн, незадаволены вынікамі яго працы, прапанаваў напісаньне сцэнару для пілётнага адцінка сэрыялу Дж. Дж. Абрамзу, стваральніку сэрыялу «Шпіёнка» (па-ангельску: Alias). Да працы далучыўся таксама Дэйман Ліндэлаф[6], зь якім Абрамз супольна стварыў аснову сэрыялу, тыпаж галоўных герояў і галоўныя фабулы пяці з шасьці сэзонаў[7][8].
Першы эпізод «Згубленых» складаўся зь дзьвюх частак і быў найдаражэйшай пілётнай сэрыяй у гісторыі тэлебачаньня — ягоны кошт склаў прыкладна 10—14 мільёнаў даляраў[9]. Сусьветная прэм’ера адбылася 24 ліпеня 2004 году падчас выставы Comic-Con у Сан-Дыега. На тэлебачаньні ABC паказ распачаўся 22 верасьня 2004 году.
Першы сэзон сэрыялу прынёс выдатны камэрцыйны посьпех, здабыўшы і прызнаньне крытыкаў. Разам з двума іншымі новымі прадуктамі ABC («Гатовымі на ўсё» і «Хірургамі») дапамог у тэлевізійным сэзоне 2004/2005 вярнуцца кампаніі да лідэрства сярод тэлеканалаў у ЗША[10].
Склад сэрыі
Сэрыі «Згубленых» маюць прыкладна аднолькавую структуру: большасьць зь іх пачынаецца з успамінаў з папярэдніх сэрыяў, якія датычаць найбольш важных здарэньняў у новым эпізодзе. Пасьля адбываецца пераход да новых сцэнаў у сэрыі. Часта (асабліва ў першым сэзоне) яны пачыналіся з набліжанага вока аднаго з герояў. Празь некалькі хвілін зьяўляецца загаловак сэрыялу — надпіс «LOST» на чорным тле і назва сэрыі. Пасьля, пад час паказу, у кутах падаюцца імёны артыстаў. У кожнай сэрыі дзеі на высьпе пераплятаюцца з флэшбэкамі ці (пасьля трэцяга сэзону) флэшфорвардамі, сканцэнтраванымі на адным з герояў. Пасьля заканчэньня сэрыі на экране зьяўляецца надпіс «LOST» на чорным тле і тытры.
Месца дзеяў

Амаль усе сцэны «Згубленых» здымаліся на гавайскай высьпе Оаху. У пілётнай сэрыі сцэны здымаліся на пляжы Макулея (па-ангельску: Mokuleia), які месьціцца на паўночна-заходнім ускрайку вострава. Пасьля пляжныя сцэны здымаліся ў розных раёнах паўночнага ўзьбярэжжа востраву. Пячорныя сцэны першага і другога сэзону запісваліся на студыі, збудаванай у будынку фірмы Xerox, якая пуставала ад часу, калі ў 1999 адзін з супрацоўнікаў забіў тамака 7 іншых работнікаў фірмы[11]. Сцэны, якія адбываюцца на станцыі DHARMA Initiative («Лебедзь», «Гідра» ды іншыя), здымалі на Hawaii Film Office-operated Hawaii Film Studio[12], дзе стваралі сцэнаграфію тых самых станцыяў[13]. Акрамя Ганалулу, здымкі праходзілі таксама ў Каліфорніі, Нью-Ёрку, Аёве, Маямі, Рэспубліцы Карэі, Іраку, Ніґерыі, Вялікабрытаніі, Парыжы, Тайляндзе, Бэрліне і Аўстраліі. Напрыклад, сцэны з аэрадрому ў Сыднэі здымалі на Гавайскім Convention Center, а сцэны з ірацкай вайсковай базы Рэспубліканскай гвардыі — у фартыфікацыях часоў Другой сусьветнай вайны[14].
Гісторыя выхаду
Здымачная група
- Прадусары: Дж. Дж. Абрамз, Джэк Бэндэр, Браян Бэрк, Сара Каплан, Леанард Дзік, Дэйман Ліндэлаф
- Рэжысэры: Дж. Дж. Абрамз, Дэніел Аціяс, Джэк Бэндэр, Такер Гейтс ды інш.
- Сцэнарысты: Дж. Дж. Абрамз, Дэйман Ліндэлаф, Джэфры Лібэр, Карлтан К'юз
- Апэратары: Джон Бартлі, Міхаэль Банвілэйн, Лары Фонг
- Стваральнікі касьцюмаў: Білі Рэй МакКэйн, Кэтрын Морысан
Remove ads
Героі і выканаўцы
Увага: Ніжэй прадстаўлены падрабязнасьці сэрыялу!
Remove ads
Сэзоны
Асноўны артыкул: Сьпіс сэрыяў сэрыялу «Згубленыя»
Колькасьць сэрыяў

1 сэзон (1—44 дзень па катастрофе)
22 верасьня 2004 на таямнічай трапічнай высьпе разьбіўся самалёт, што ляцеў з Сыднэю да Лос-Анджэлесу. 48 пасажыраў цудам выжылі ў катастрофе. Адзін зь іх, хірург Джэк Шэпард, дапамагае параненым, робячыся гэткім чынам нефармальным лідэрам людзей, што яго атачаюць. Надзеі на паратунак марныя — самалёт перад падзеньнем зьмяніў курс на сотні міляў і зваліўся ў невядомым месцы. Група тых, хто выжыў, мусіць зьмяніць сваё жыцьцё, жывучы ў штораз больш таямнічым і непрыязным месцы. Хутка выяўляецца, што на высьпе яны не адны. Ужо ў першую ноч з джунгляў чуюцца дзіўныя гукі. Пасьля выяўляюцца штораз новыя дзіўныя зьявы — тыя, хто блукаюць па джунглях, чуюць дзіўныя шэпты, некаторыя нават бачаць даўно памерлых, блізкіх ім асобаў. Ня маючы надзеі на паратунак згубленыя ўсё больш разжываюцца на пляжы. Хутка двое зь іх — Джон Лок і Бун Карлайл — знаходзяць таямнічы люк. Колькі дзён намагаюцца яго адчыніць, а тым часам астатнія змагаюцца з жыхарамі востраву, якіх яны называюць Іншымі. Іншыя робяцца ворагам нумар адзін, таму што забіваюць ці намагаюцца скрасьці некаторых з ацалелых у катастрофе. Супольнымі намаганьнямі напрыканцы сэзону ўдаецца адчыніць дзіўны люк.
2 сэзон (45—67 дзень па катастрофе)

Бункер некалі зьяўляўся часткаю праекту DHARMA Initiative — таямнічай арганізацыі, якая праводзіла на высьпе выпрабаваньні. Лок знаходзіць на станцыі Лебедзь Дэсманда Х’юма, чалавека, які разьбіўся на высьпе тры гады таму. Усе тры гады ён кожныя 108 хвілін набіраў код (4, 8, 15, 16, 23, 42) да кампутара, перакананы, што гэтым ратуе сусьвет. Падчас усяго другога сэзону некаторыя са Згубленых жывуць у бункеры, уводзяць код і ўсё больш зьняверваюцца ў сэнсе гэтай працэдуры. У гэтай частцы адбываецца аб’яднаньне з выжыўшымі з хваста самалёту, якія разьбіліся на іншай часцы востраву. Джон Лок знаходзіць іншую станцыю DHARMA Initiative, якая служыць для маніторынга станцый, і глядзіць тамака фільм-інструкцыю, дзе выразна паказана, што ўвод коду на станцыі «Лебедзь» — гэта толькі прыхалягічны тэст на вытрымку людзей, што выконваюць тое заданьне доўгі час. Лок вырашае паглядзець, што станецца, калі ня ўвесьці код у час. Аднак выявілася, што калі ня ўвесьці код, вызваляецца электрамагнітны імпульс вялікай інтэнсіўнасьці. У апошнюю хвілю Дэсманд з дапамогаю адмысловага ключа пераключае аварыйны выключальнік станцыі, што прыводзіць да зьнішчэньня станцыі, і прадухіляе гэтым катастрофу. У гэты самы час Іншым шчасьціць захапіць Джэка, Кэйт і Соэра. Майкл Доўсан здраджвае пасажырам, і яму разам з сынам дазваляюць вярнуцца да цывілізацыі на чоўне.
3 сэзон (68—91 дзень па катастрофе)
Трэці сэзон канцэнтруецца на Іншых, іх мінулым і жыцьці на высьпе. Бэнджамін Лайнус схапіў Джэка Шэпарда, бо той зьяўляецца нэўрахірургам і можа зрабіць яму апэрацыю. Кейт і Соэр уцякаюць у час апэрацыі. Джэк застаецца сярод Іншых, бо Бэн абяцае вывезьці яго з востраву на падводным чоўне. Але Джон Лок ўзрывае падлодку, маючы ўласныя пляны адносна востраву і яго жыхароў.

Выяўляецца, што Іншыя не належаць да DHARMA Initiative. Бэн страляе ў Лока і ськідвае яго ў яму з парэшткамі супрацоўнікаў DHARMA Initiative. Тым часам Згубленыя знаходзяць Наомі — выратавальніцу з пашуковага карабля.
Іншыя накіроўваюць на пляж вялікую групу, каб захапіць усіх цяжарных кабет для сваіх дасьледваньняў. Даходзіць да апошняй сутычкі між імі ды Згубленымі. Джэк адключае трансьмісыйную вежу, якая глушыць радыёсыгналы. Лок супраць, бо на ягоную думку — людзі з карабля небясьпечныя.
У апошніх сэрыях трэцяй часткі зьяўляюцца сцэны з будучага жыцьця Джэка і Кейт (флэшфорварды).
4 сэзон (92—101 дзень па катастрофе)
Падзеі Сэзону 4 пачынаюцца адразу па заканчэньні трэцяга сэзону. Згубленыя не давяраюць людзям з карабля. Таму большая частка іх шукае ратунку ў вёсцы, якую пакінулі Іншыя.
Дэсманд кароткімі пэрыядамі пачынае трапляць ў мінулае, знаходзіцца ў двух рэчаіснасьцях. На караблі ўжо некалькі такіх хворых, якія страцілі адчуваньне часу і вар’яцеюць.
Вырвацца з востраву на гэлекоптэры шчасьціць 6 пасажырам рэйсу самалёта. Каб ня згадваць пра таемны востраў, яны прыдумляюць легенду аб доўгім падарожжы пасьля катастрофы па акіяне на выратавальных шлюпках.
5 сэзон
У пятым сэзоне шасьцёрка тых, хто выбраўся з востраву, зьбіраецца наноў і шукае шляхі для вяртаньня назад. Таксама паказаны лёс тых, хто застаўся на высьпе.
6 сэзон
Заключны сэзон. Прэм’ера апошніх 18 сэрыяў, першыя і апошнія зь якіх здвоеныя па 2 гадзіны, пачалася 2 лютага 2010 году[15]. Апошняя сэрыя была паказаная 23 траўня 2010 году.
У гэтым сэзоне разьвязаныя ўсе таямніцы, пачынаючы ад першага сэзону — пачвары з дыму, статуя з чатырма пальцамі ці шкілеты на высьпе.
Remove ads
Узнагароды
Залаты Глёбус
Кінапрэмія «Сатурн»


Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
Нумары
Героі
- Шмат якія сэрыі першага сэзону пачынаюцца з павялічанага вока аднаго з герояў. Першыя тры сэзоны пачынаюцца з павялічанага вока чалавека, які дасюль у сэрыяле не зьяўляўся.
- Да катастрофы героі часьцяком сустракаліся адзін з адным, ці былі зьвязаныя міжсобку знаёмымі й сваякамі.
- Імёны некаторых герояў — прозьвішчы вядомых вучоных, філёзафаў і пісьменьнікаў (напрыклад, Джон Лок).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads