Землятрус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Землятру́с — рухі, ваганьні або штуршкі зямной паверхні, выкліканыя сэйсьмічнымі хвалямі.
Гэта працэс вызваленьня энэргіі, якая назапасілася ў сьціснутых ці расьцягнутых горных пародах у выніку руху тэктанічных плітаў. Землятрус — адзін з самых небясьпечных натуральных фэномэнаў на нашай плянэце, адказны за сьмерць мільёнаў чалавек і сотні зьнішчаных гарадоў. Найбольш небясьпечныя ўразьлівыя рэгіёны — гэта межы тэктанічных пліт. Для вымярэньня сілы землятрусу карыстаюцца гэтак званай шкалой Рыхтэра.
Remove ads
Землятрусы ў Беларусі
У геалягічным пляне Беларусь знаходзіцца на Ўсходнеэўрапейскай плятформе. Тэктанічныя рухі ў цяперашні пэрыяд тут праяўляюцца надзвычай слаба, і землятрусаў, якія адчуваюцца чалавекам, амаль не здараецца. У некаторых мясьцінах зрэдчасу здараліся слабыя штуршкі, якія фіксуюцца сэйсьмічнымі прыладамі. У 1887 г. ля Барысава (на паўночным усходзе ад Менску) адбыўся землятрус інтэнсіўнасьцю шэсьць балаў. У 1893 і 1896 гг. пад Магілёвам — інтэнсіўнасьцю 5-6 балаў. Наймацнейшы землятрус адбыўся ў 1908 г. ля пасёлка Гудагай (цяпер Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць) інтэнсіўнасьцю 7 балаў і магутнасьцю 4,5 магнітуды[1]. Часьцей за ўсё да Беларусі даходзіць рэха землятрусаў на Карпатах (1908, 1940, 1977, 1978, 1983, 1986 і 1990), але штуршкі настолькі слабыя, што многія жыхары Беларусі іх нават не заўважаюць. Апошні землятрус, сэйсьмічныя хвалі ад якога дасягнулі і Беларусі, здарыўся 21 верасьня 2004 году з эпіцэнтрам у Калінінградзе. Сіла штуршкоў у эпіцэнтры дасягала 4—5 балаў, а ў Менску — ня больш за 2—3.
Remove ads
Наймацнейшыя землятрусы ў гісторыі
- Вялікі чылійскі землятрус (1960) — наймацнейшы задакумэнтаваны землятрус у гісторыі чалавецтва, 9,5 балаў.
- Вялікі Аляскін землятрус (1964) — наймацнейшы землятрус у гісторыі ЗША, 9,2 балы.
- Тангшанскі землятрус (1976) — найсьмяротнейшы землятрус у сучаснай гісторыі, 8,2 балы, прынамсі 255 000 загіблых.
- Землятрус ля Суматры (2004) — наймацнейшы землятрус за апошнія 40 гадоў, 9 балаў.
- Землятрус на Гаіці (2010) — найсьмяротнейшы землятрус у Лацінскай Амэрыцы, 7 балаў, блізу 230000 чалавечых ахвяр.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads