Гудагай

пасёлак у Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гудагай
Remove ads

Гудага́й[1]пасёлак у Беларусі, у складзе Гудагайскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 км на паўднёвы захад ад Астраўцу, за 8,5 км ад граніцы зь Летувой. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Вільня.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

На думку географа В. Жучкевіча тапонім «Гудага́й»[1] мае балцкае паходжаньне ад асновы «гуд» — беларус[2].

Гісторыя

Thumb
Чыгуначная станцыя, 1917 год

Узьнік як паселішча пры чыгуначнай станцыі па пракладаньні ў 1874 годзе Лібава-Роменскай чыгункі, сваю назву атрымаў ад старажытнага мястэчка, што знаходзіцца за 5 км на поўдзень.

У Першую сусьветную вайну ў 1915 годзе Гудагай занялі нямецкія войскі, пазьней паселішча займалі бальшавікі і польскае войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Гудагай апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, з 1931 году ў Палянскай гміне Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Гудагай увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962—1965 гадах Гудагай уваходзіў у склад Ашмянскага раёну. Да 24 траўня 2013 году — цэнтар Гудагайскага сельсавету. 24 траўня 2013 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Палушы[3].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1971 год — 1077 чал.; 1995 год — 975 чал.[4]; 1997 год — 987 чал.[5]; 1999 год — 999 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1009 чал.

Інфраструктура

У Гудагаі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, дом культуры.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads