Змаганьне (арганізацыя)
парлямэнцкая фракцыя ў Заходняй Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Змага́ньне» ― беларуская дэпутацкая фракцыя польскага сойму ў 1928—1930 роках.
Мінуўшчына
Створаная з ініцыятывы ЦК Кампартыі Заходняй Беларусі ў сьнежні 1927 року як рабоча-сялянскі камітэт «Змаганьне» для падрыхтоўкі да выбараў у сойм. 4 сакавіка 1928 у выніку выбараў у сойм увайшлі 5 дэпутатаў: Ігнат Дварчанін, Язэп Гаўрылік, Флягонт Валынец, Іван Грэцкі, Аляксандар Стагановіч (у лютым 1929 яго замяніў Павал Крынчык)[1]. Яны ўтварылі ў сойме беларускі пасольскі клюб «Змаганьне», які стаў фактычна фракцыяй КПЗБ. Работай клюбу кіраваў упаўнаважаны ЦК КПЗБ Георгі Муха-Мухноўскі.
Remove ads
Дзейнасьць
Стварыўшы ўвесну 1929 року амаль ва ўсіх паветах мясцовыя сакратарыаты, «Змаганьне» стала ўплывовай палітычнай арганізацыяй у Заходняй Беларусі, высоўваючы тыя ж патрабаваньні, што й ейная папярэдніца ― Беларуская сялянска-работніцкая грамада, забароненая ў 1927 року.
Дэпутаты «Змаганьня», выступаючы ў сойме, крытыкавалі ўнутраную і зьнешнюю палітыку польскага ўраду, патрабавалі вызваленьня палітычных вязьняў, самавызначэньня Заходняй Беларусі. Дэпутаты патрабавалі перадачы сялянам зямлі бяз выкупу, для працоўных 8-гадзіннага працоўнага дня, навучаньня на беларускай мове.
«Змаганьне» ладзіла мітынгі і дэманстрацыі працоўных, выпускала газэты нацыянальна-вызвольнага характару ― «Змаганьне», «Сьвітаньне», «На варце», «Голас працы» й іншыя. У газэтах друкавалі інфармацыю пра жыцьцё ў БССР, публіцыстычныя і навукова-папулярныя нарысы[2].
Пасьля роспуску Ю. Пілсудзкім сойму, 30 жніўня 1930 року польскія ўлады арыштавалі дэпутатаў фракцыі і кіраўнікоў «Змаганьня», ліквідавалі ўсе 50 сакратарыятаў. Па прысудзе (Вільня, 1931) кіраўнікам «Змаганьня» Валынцу, Гаўрыліку, Грэцкаму, Дварчаніну і Крынчыку прысуджана 8 гадоў турмы кожны[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads