Язэп Гаўрылік
беларускі грамадзка-палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Язэп Гаўрылік (6 красавіка 1893, в. Калодчына, Вялейскі павет — 8 сьнежня 1937, Ленінград) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Пасол польскага сойму ў 1928—1930 гадох. Старшыня Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу «Змаганьне»[1].
Адзін з заснавальнікаў у 1922 годзе Радашкавіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, актыўны дзеяч Таварыства беларускай школы. З 1925 чалец БСРГ. У траўні 1930 безь яго згоды залічаны ў КПЗБ.
У 1928 годзе абраны паслом у сойм Другой Рэчы Паспалітай. У 1931 годзе пазбаўлены пасольскага імунітэту і асуджаны да 9,5 годоў турмы. У 1932 годзе абменяны на палітычных вязьняў з СССР.
Жыў у Менску. Працаваў загадчыкам сэктара (аддзелу) выкананьня Народным камісарыяце асьветы БССР.
Арыштаваны ДПУ БССР 1 верасьня 1933 году па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 году прысуджаны да расстрэлу, які замянілі на 10 гадоў высылкі.
Вязень ГУЛАГу ў Салавецкім лягэры і будаўнічых лягерах Беламорска-Балтыйскага каналу. 21 лістапада 1937 году «тройкаю» НКВД па Ленінградзкай вобласьці асуджаны да расстрэлу. Паводле некаторых зьвестак прыняў сьмерць, як глыбока рэлігійны чалавек (бо яшчэ ў 1920-я перайшоў у баптызм[2]).
Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads