Зыгмунт Нагродзкі

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Зыгмунт Нагродзкі
Remove ads

Зыгмунт Нагродзкі (2 траўня 1865[a], Зулаў (Zułów) Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні — 25 сакавіка 1937) — беларускі й польскі паэт і культурны дзеяч. Належаў да ліберальна-дэмакратычнага кірунку «краёўцаў».

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Зулаў Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Маёнтак у Зулаве належаў шляхцічу Юзэфу Вінцэнту Пілсудзкаму (1833—1902), бацьку Юзэфа Пілсудзкага (1867—1935).

Праводзіў культурна-асьветную працу сярод віленскіх рамесьнікаў, прапагандаваў творы беларускіх пісьменьнікаў, у тым ліку Францішка Багушэвіча, зь якім сябраваў. Нелегальна распаўсюджваў «Дудку беларускую» Багушэвіча, у 1896 г. перавыдаў гэты зборнік. Беларускі дзеяч Антон Луцкевіч потым узгадваў што Зыгмунт Нагродзкі атрымаў уласна ад Юзэфа Пілсудзкага першае выданьне вершаў Багушэвіча «Дудка беларуская»[2].

У 1901 Зыгмунт зьняволены ў Пецярбурскі астрог. Удзельнічаў у беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху, матэрыяльна падтрымліваў выданьне «Нашай нівы». Сябра Таварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі. У 1920-я гг. на ўласныя сродкі заснаваў «Народнае выдавецтва», якое выпускала танныя кніжкі для масавага чытаньня, у тым ліку «Гутаркі й песенькі» Уладзіслава Сыракомлі (1929). Аўтар напісанай на беларускім фальклорна-этнаграфічным матэрыяле п’есы «На каляды» (з падзагалоўкам «Народны абразок з ваколіц Зулава з 1876 года», на беларускай і польскай мовах; пастаўлена ў Вільні ў 1936). Вядомы яго верш «На памяць зычліваму для сям’і» (1900) на сьмерць Францішка Багушэвіча) і верш-прамова «Пастароньцесь, мае братцы…», зачытаная ім у 1912 г. у фальварку Барэйкаўшчына (каля Вільні) на адкрыцьці помніка Ўладзіславу Сыракомлю. Аўтар успамінаў пра Францішка Багушэвіча.

Творы Зыгмунта Нагродзкага зьберагаюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы й Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва.

Пахаваны на Старых Росах у Вільні пад агульным надгробкам з бацькам Вінцэнтам, сястрой Марыяй, братам Яхімам і яго жонкай Клемянцінай[3].

Remove ads

Творчасьць

Заўвагі

  1. На помніку пазначаны 1866 год.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads