Таварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў Вільні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тавары́ства ама́тараў старажы́тнасьці й этнагра́фіі[a] (па-польску: Towarzystwo miłośników starożytności i ludoznawstwa, па-летувіску: Senovės ir etnografijos mylėtojų draugija) — польская навукова-асьветніцкая арганізацыя, таксама вядомая як Археалягічны гурток (па-польску: Kółko Archeologiczne). Створаная ў 1899 годзе ў Вільні Станіславам Булгароўскім, Станіславам Мураўскім, Люцыянам Уземблам. У 1907 годзе арганізацыя спыніла сваё існаваньне.

Хуткія факты Лідэр партыі, Заснавальнік ...
Remove ads

Дзейнасьць

Сябры Таварыства галоўнай сваёй мэтай паставілі збор народных рэліквій, культурных пажыткаў, а таксама іх абарону ад зьнішчэньня альбо вывазу зь Вільні. Памятаючы, які лёс напаткаў Віленскую археалягічную камісыю й музэй старажытнасьці, сваю арганізацыю не рэгістравалі й працавалі кансьпіратыўна. Рэгулярныя пасяджэньні праходзілі ў прыватных дамах сябраў. Праект стварэньня такой арганізацыі ўзьнік у 1898 годзе, а ініцыятарамі былі Люцыян Узембла (1864—1942), літаратар, калекцыянер і аматар старажытнасьці Вільні; Станіслаў Булгароўскі (1872—1935), адвакат і натарыюс, і Станіслаў Мураўскі, горны інжынер, а арганізацыйны збор сход адбыўся ў доме Браніслава Мураўскага[1][2]. Кіраўніцтва было ўтворана ў маі 1899 г. Першым старшынёй стаў Казімер Падэрня (1842—1910), які паходзіў з ваколіцаў Лепеля, гісторык і дасьледчык віленскіх помнікаў, бібліятэкарам — Людвік Чаркоўскі (1855—1928), потым працаваў бібліятэкарам унівэрсытэта імя Стэфана Баторыя; кансэрватарам помнікаў — Уладзіслаў Загорскі (1858—1927), сакратаром і скарбнікам — Люцыян Узембла. Праз шэсьць месяцаў кіраўніцтва зьмянілася, старшынёй абралі Вандаліна Шукевіча, сакратаром застаўся Станіслаў Яроцкі (1879—1944), мастак; скарбнікам — Францішак Юрэвіч (1850—1924), бібліятэкарам — Люцыян Узембла, а пасьля яго — Адам Карповіч (1842—1914).

Гурток функцыянаваў да 1906 году, і на працягу гэтага часу яго сябрамі былі каля трыццаці асобаў, галоўным чынам прадстаўнікі віленскай інтэлігенцыі. Гэта былі пісьменьнікі, мастакі, юрысты, некалькі выдаўцоў кніг, дзеячы асьветы, сярод іх Браніслаў Умястоўскі (1863—1933), купцы й інжынеры. Сябры гуртка імкнуліся падняць патрыятычны настрой і прыцягнуць да супрацоўніцтва шырокія колы грамадзкасьці й з гэтай мэтай арганізоўвалі ўрачыстасьці падчас народных сьвят, экскурсіі ў гістарычныя мясьціны: у Трокі, на Вілію, у Наваградак, уводзілі звычай аздабленьня й асьвячэньня ў дзень памерлых могілак заслужаных людзей для народнай гісторыі й культуры. Таксама займаліся кансэрвацыяй могілак віленскіх прафэсараў на Росе й на Бернардынскіх могілках. Арганізоўвалі лекцыі й гутаркі для моладзі й навучэнцаў гімназый[3][4]. У часопісе «Пад’ём» («Pobódka») зьмяшчалі артыкулы па тэматыцы «інвэнтарызацыі помнікаў далёкай мінуўшчыны». Прадметам клопату археалягічнага гуртка была кансэрвацыя жывапісу ў старых касьцёлах Вільні. У гэтай справе падтрымлівалі кантакт з выдатным прапаведнікам і гісторыкам ксяндзом-прэлатам Янам Курчэўскім, які дапамагаў ім уплываць на духоўную сьвядомасьць тых, хто спрабаваў аднавіць унутранае ўбранства касьцёлаў. Сябры гуртка служылі дарадцамі падчас аднаўленьня касьцёлаў і прадметаў, якія мелі мастацкую каштоўнасьць, а Францішак Юрэвіч, Станіслаў Яроцкі й Вацлаў Макоўскі (1854—1922) самі працавалі пры ачышчэньні фрэсак у капліцы Сьвятога Казімера. Пад уплывам стараньня археалягічнага гуртка магістрат Вільні выдаліў зь вежы, якая знаходзілася на замкавай гары, сыгналізацыю, а знутры яе — кавярню. Адным з найважнейшых заданьняў, якое рэалізоўваў археалягічны гурток, было выратаваньне ад поўнага зьнікненьня руін замка, які знаходзіўся на востраве ў Троках. Аб’ект ператвараўся ў руіны, а цэґлу зь яго муроў выкарыстоўвалі для будаўніцтва жыхары найбліжэйшага навакольля. Афіцыйным гаспадаром на падставе дамовы арэнды з горадам Трокі стаў Вандалін Шукевіч. Ён таксама атрымаў як вядомы дасьледчык згоду ад царскай Археалягічнай камісыі зь Пецярбурга на вядзеньне археалягічных дасьледаваньняў у замку й на востраве, а таксама на правядзеньне рамонтных прац на помніках даўніны. Стараньні сябраў археалягічнага гуртка выклікалі зацікаўленасьць і дапамогу польскай і летувіскай грамадзкасьці.[5][6]

Сакратаром Таварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі першапачаткова быў ўласна адзін з галоўных ініцыятараў арганізацыі дадзенага таварыства Люцыян Узембла, які сышоў потым з пасады з-за канфлікту са Станіславам Яроцкім, пасьля чаго Станіслаў Яроцкі й стаў сакратаром таварыства[7].

У 1900 годзе зь ініцыятывы Станіслава Яроцкага грошы з Таварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі былі зафундаваны на памятную табліцу Францішку Багушэвічу з партрэтам ў жупранскім Касьцёле[8].

Remove ads

Дзеячы

Найбольш значнымі прадстаўнікамі Таварыства былі:

  • Станіслаў Булгароўскі — юрыст
  • Станіслаў Мураўскі — горны інжынэр
  • Люцыян Узембла — краязнаўца
  • Станіслаў Яроцкі
  • Браніслаў Мураўскі — горны інжынэр
  • Браніслаў Малеўскі — інжынэр з Трокаў
  • Казімер Падэрня — гісторык
  • Людвік Чаркоўскі — бібліятэкар
  • Вандалін Шукевіч — археоляг
  • Уладзіслаў Загорскі
  • Міхал Вэнслаўскі
  • Адам Карповіч
  • Францішак Юрэвіч
  • Браніслаў Умястоўскі
  • Стэфан Сырвід
  • Люцыян Марачэўскі
  • Вацлаў Міхневіч
  • Балеслаў Русецкі
  • Зыгмунт Нагродзкі[b]
Remove ads

Заўвагі

  1. Пад тэрмінам ludoznawstwo у польскай мове XIX-пачатку XX стст. трэба разумець навуковую дысцыпліну пад назвай этнаграфія.
  2. Пра Зыгмунта Нагродзкага беларускі дзеяч Антон Луцкевіч узгадваў пазытыў, узгадваў, што ён быў пад вялікі ўражаньнем, калі атрымаў ад Юзэфа Пілсудзкага першае выданьне вершаў Багушэвіча «Дудка беларуская»[9].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads