Зьдзецелка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Зьдзецелка
Remove ads

Зьдзецелка — рака ў Беларусі, левы прыток Моўчадзі (басэйн Нёману). Цячэ ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскае вобласьці. Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 151 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1%.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

На рацэ стаіць места Зьдзецел.

Пачынаецца каля вёскі Юравічаў, у межах Наваградзкага ўзвышша, упадае ў Гезгальскае вадасховішча (на рацэ Моўчадзі) на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Гезгалаў. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].

Remove ads

Іншыя назвы

Іншыя назвы ракі:

  • Памара́йка;
  • Дзя́тлаўка;
  • Дзя́нцелка;
  • Зі́тала;

У гістарычных крыніцах

У дакумэнце XVI ст. пішацца пра вёску Засецьце, побач зь якой знаходзіўся «застенокь … сеножатный надь рекою Здетелкою обаполъ реки, которого есть волока целая съ полемъ и сь кустовьемъ».[2]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads