Зьдзецельскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Зьдзецельскі раён
Remove ads

Зьдзе́цельскі раён[5][6] (афіцыйная назва — Дзя́тлаўскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 24 351 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Зьдзецел.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічнае становішча

Зьдзецельскі раён мяжуе з Зэльвенскім, Лідзкім, Мастоўскім, Наваградзкім, Слонімскім і Шчучынскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на паўднёвым захадзе — зь Берасьцейская вобласьцю.

Гісторыя

У 1939 годзе Зьдзецел увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 8 студзеня 1954 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці). З 4 траўня 1945 году да 8 студзеня 1954 году цэнтар раёну знаходзіўся ў мястэчку Наваельні. 25 сьнежня 1962 году Зьдзецельскі раён расфармавалі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Лідзкага, Наваградзкага і Слонімскага раёнаў. 6 студзеня 1965 году раён аднавілі ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

Remove ads

Рэльеф і карысныя выкапні

Зьдзецельскі раён знаходзіцца ў заходнебеларускай фізыка-геаграфічнай правінцыі. Тэрыторыя раёну разьмяшчаецца ў межах Нёманскай нізіны на поўначы і захадзе, на ўсходзе — у падножжа Наваградзкага ўзвышша. Рэльеф узьнёсла-раўнінны. Пераважаюць вышыні 140—200 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт — 283 мэтры (на паўночны ўсход ад места Зьдзецел).

Карысныя выкапні: торф, пяскова-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, крэйда, гліны, бузы, радонавыя воды.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,1 °С, ліпеня 17,6 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 620 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 193 дні.

Пад лесам, пераважна хваёвым, 42% тэрыторыі. У раёне знаходзіцца частка ляндшафтавага заказьніку дзяржаўнага значэньня Ліпічанская пушча.

Гідраграфія

Галоўная рака — Нёман з прытокамі Маўчадкаю зь Зьдзецелкай і Шчарай з Пад’яворкай. На тэрыторыі раёну разьмешчанае Гезгальскае вадасховішча.

Насельніцтва

Нацыянальны склад

Паводле перапісу 2009 году:

Канфэсійны склад

Дзейсныя рэлігійныя супольнасьці:

  • 12 праваслаўных рэлігійных супольнасьцяў, 9 праваслаўных сьвятароў;
  • 10 рымска-каталіцкіх рэлігійных супольнасьцяў, 6 ксяндзоў, 2 зь іх грамадзяне Польшчы;
  • 4 супольнасьці Хрысьціянаў Веры Эвангельскай;
  • 2 супольнасьці Эвангельскіх Хрысьціянаў Баптыстаў.
Remove ads

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельскую гаспадарку раёну прадстаўляюць 15 сельскагаспадарчых вытворчых каапэратываў. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, бульбу, кармавыя культуры, лён.

На тэрыторыі раёну дзейнічаюць прадпрыемствы: харчовай і лёгкай прамысловасьці, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгуначная лінія ЛідаБаранавічы, аўтамагістраль ЛідаСлонімБыцень, аўтамабільная дарога дзяржаўнага значэньня ЗьдзецелНаваградакЛюбча.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: каталіцкая капліца (1928) у в. Азяраны, сядзіба Пратасевічаў (пач. ХХ ст.) у в. Боркі, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1875) у в. Вензавец, Сьвята-Крыжаўзьвіжанская (Траецкая) царква (1897) у в. Вайневічы, Сьвята-Георгіеўская царква (1866) у в. Вялікая Воля, Сьвята-Духаўская царква (пач. ХХ ст.) у в. Горка, Сьвята-Пакроўская царква (пач. ХХ ст.) і касьцёл Сьвятога Антонія (пач. ХХ ст.) у в. Дварэц, вадзяны млын (1875) у в. Дварэц, сядзіба ў в. Жыбарты (1819), паркі ў мястэчку Казлоўшчына (ХІХ ст.) і в. Жукоўшчына (ХІХ ст.), Сьвята-Ўсьпенская царква (пач. ХХ ст.) у мястэчку Казлоўшчына, каталіцкая капліца (1908) ў в. Лапушна, Сьвята-Мікалаеўская царква (1850) у в. Нагародавічы, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (кан. ХІХ ст.) і касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1936) у мястэчку Наваельня, Сьвята-Барыса-Глебская царква (ХІХ) у в. Накрышкі, касцёл (1822) у в. Нянадавічы, касьцёл сьвятых Анёлаў-ахоўнікаў (1840) у в. Раготна, касьцёл сьвятога Язэпа (пач. ХХ ст.) у в. Руда Яварская, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (1926) у в. Явар.

Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У складзе раёну гарадзкія пасёлкі Казлоўшчына і Наваельня, 223 сельскія населеныя пункты, 10 сельсаветаў: Вензавецкі, Войневіцкі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Зьдзецельскі, Жукоўшчынскі, Казлоўшчынскі, Мяляхавіцкі, Парэцкі сельсаветы[11].

Асобы

  • Алег Аблажэй (1954, в. Лезнявічы — 2016) — беларускі мастак[12]
  • Вячаслаў Адамчык (1933, в. Варакомшчына— 2001) — беларускі пісьменьнік.
  • Ігнат Дварчанін (1895—1937) — беларускі грамадзкі і культурна-асьветніцкі дзеяч, літаратуразнавец
  • Леакадзія Шышэя (1928, в. Церахоўшчына - 2023) — удзельніца беларускага антысавецкага супраціву, сябра падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка», былая зьняволеная ГУЛАГу, дысыдэнтка, дзяячка беларускай грамады Вільні
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads