Зьміцер Бугаёў
беларускі літаратуразнавец і крытык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зьміцер Якаўлевіч Бугаёў (12 студзеня 1929, в. Сычыкі, Крычаўскага раён, Магілёўскай вобласьць — 28 сьнежня 2017) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Кандыдат філялягічных навук (1960), прафэсар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 12 студзеня 1929 году ў в. Сычыкі Крычаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. У 1945—1948 гадох вучыўся ў Магілёўскай пэдагагічнай вучэльні. У 1948—1952 гадох — у Магілёўскім пэдагагічным інстытуце. У 1952—1955 гадох — у асьпірантуры Менскага пэдагагічнага інстытуту.
У 1955—1959 гадох працаваў у Мазырскім пэдагагічным інстытуце, у 1959—1964 гадох — у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1964 году — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе выкладаў на філялягічным факультэце. Сябра беларускага ПЭН-цэнтру з 1989 году. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1961 году.
Памёр 28 сьнежня 2017 году[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Друкаваўся з 1957 году. Выступаў у друку па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу, мастацкага майстэрства і стылю. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1-2, 1965-1966). Дасьледаваў творчасьць Максіма Танка, Уладзімера Дубоўкі, Максіма Гарэцкага, Івана Мележа, Васіля Быкава.
Бібліяграфія
- «Шчодрае сэрца пісьменніка» (1963)
- «Паэзія Максіма Танка» (1964, 2003: 2-е выд.)
- «Уладзімір Дубоўка» (1965)
- «Максім Гарэцкі» (1968, 2003: 2-е выд.): першае, пасля часу замоўчваньня, даследаваньне творчасьці Гарэцкага.
- «Шматграннасць» (1970)
- «Зброяй сатыры, зброяй праўды» (1971, 2004: 2-е выд.)
- «Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць Івана Мележа» (1977)
- «Талент і праца» (1979)
- «Чалавечнасць» (1985)
- «Васіль Быкаў» (1987)
- «Арганічнасць таленту» (1989)
- «Спавядальнае слова» (2001)
- «Служэнне Беларусі» (2003)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads