Зьміцер Дашкевіч
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зьмі́цер Дашке́віч (нар. 20 ліпеня 1981 року ў вёсцы Кушняры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці[4]) — былы лідэр беларускай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». 9 сьнежня 2017 году Дашкевіч быў заменены Яўгенам Васьковіча як лідэр «Маладога Фронту»[5].
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 году ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, да пяці гадоў жыў на Далёкім Усходзе — у пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласьці. Вялікую частку жыцьця правёў у райцэнтры Старыя Дарогі Менскай вобласьці.
Вучыўся ў Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пазьней паступіў у Віленскі пэдагагічны ўнівэрсытэт на факультэт славістыкі.
Грамадзка-палітычная дзейнасьць
Прымаў удзел у прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году, падтрымліваючы кандыдата ад апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча. Разам зь іншымі чальцамі моладзевага руху прымаў удзел у акцыях пратэсту пасьля выбараў і ў кароткачасовым намётавым лягеры на цэнтральнай плошчы Менску. Пасьля ліквідацыі намётавага лягеру быў арыштаваны разам зь іншымі чальцамі моладзевага руху.
Перасьлед
1 лістапада 2006 году Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара году пазбаўленьня волі па артыкуле 193-1 КК (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) з адбываньнем пакараньня ў Шклоўскай калёніі агульнага рэжыму. У сьнежні 2006 году міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня[6].
У лістападзе 2007 году Дашкевіч быў аштрафаваны па артыкуле 402 КК «Адмова альбо ўхіленьне сьведкі ад дачы паказаньняў» за адмову ад дачы паказаньняў супраць сваіх сяброў з «Маладога Фронту», у прыватнасьці, супраць Яна Шылы[7].
24 сакавіка 2011 року асуджаны на 2 гады агульнага рэжыму па абвінавачаньні ў злосным хуліганстве[4].
14 ліпеня 2022 году Зьмітру і Насьце Дашкевічам агучылі прысуды паводле ч.1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Зьмітра асудзілі да 1,5 году калёніі, як і прасіў бок абвінавачваньня, а Насту — да 3 гадоў «хатняй хіміі»[8].
У ліпені 2023 году Дашкевіч павінен быў выйсьці з калёніі, але яго затрымалі па новай крымінальнай справе. У кастрычніку таго ж году яго прыгаварылі яшчэ да году калёніі строгага рэжыму па артыкуле аб злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі. У маі 2024 году супраць Дашкевіча распачалі новую крымінальную справу, а ў канцы верасьня стала вядома, што яго прыгаварылі да году і 3 месяцаў калёніі строгага рэжыму па артыкулах аб дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і аб злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі[9].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads