Старыя Дарогі
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары́я Даро́гі — места ў Беларусі, на рацэ Салянцы. Адміністрацыйны цэнтар Старадароскага раёну Менскай вобласьці. Плошча 6,36 км². Насельніцтва на 2018 год — 10 406 чалавек[2]. Знаходзяцца за 148 км на паўднёвы ўсход ад Менску; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Слуцак. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіпавічы.
Старыя Дарогі — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласьці Слуцкага княства датуецца 1524 годам[3].
Пад 1582 годам Дарогі ўпамінаюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасьцінцы. У сярэдзіне XVII ст. Дарогі сталі цэнтрам воласьці. На 1647 год у мястэчку было 95 дамоў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 год тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.
У канцы XVII ст. за 6 км на ўсход зьявілася яшчэ адно паселішча Дарогі і мястэчка пачалі зваць Старымі Дарогамі. У 1695—1744 гадох Старыя Дарогі знаходзілася ў ліку Нойбурскіх маёнткаў. У 1791 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Случарэцкага павету[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце[4]. Статус паселішча панізілі да вёскі, якая з 1828 году знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнаў. У 1846 годзе Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. На 1886 год тут было 40 двароў, паштовая станцыя. У 1896 годзе за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэньня Асіпавічы — Старыя Дарогі, якую ў 1915 годзе падоўжылі да Слуцку. Чыгункай на Асіпавічы вывозілі лесаматэрыялы. Вакол новай станцыі паступова сфармавалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму месту. У 1897 годзе ў Старых Дарогах працавалі лесапільны і фанэрны заводы. У 1914 годзе тут адкрылася расейская народная вучэльня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Старыя Дарогі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старыя Дарогі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. З 20 жніўня 1919 да ліпеня 1920 году Старыя Дарогі кантралявалі польскія войскі. У 1921 годзе вёска стала цэнтрам Новадароскай воласьці, 17 ліпеня 1924 году — Старадароскага раёну Слуцкай акругі (25 сьнежня 1962 — 30 ліпеня 1966 году ўваходзілі ў склад Слуцкага раёну). З 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 году вёска знаходзілася ў Бабруйскай акрузе. 3 ліпеня 1925 году Старыя Дарогі зноў атрымалі статус мястэчка. На 1933 год тут працавалі электрастанцыя, лесапільня «Пралетары» і цагельня. 20 лютага 1938 году Старыя Дарогі ўвайшлі ў склад Менскай вобласьці, а 27 верасьня таго ж году атрымалі статус места. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У сьнежні 1992 году ў горадзе разьмяшчаецца 8-ы полк радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны, які зь 1 верасьня 2014 году пераўтварылі ў брыгаду.
28 красавіка 1996 году Старыя Дарогі атрымалі мескі герб. 10 ліпеня 2001 году ў месьце адкрыўся Палац культуры. 24 лістапада 2007 году на тэрыторыі прыватнага музэю адбылося ўрачыстае адкрыцьцё першага ў Беларусі помніка ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну[5].
- Места на старых здымках
- Дом культуры, 1941 г.
- Дом культуры, 1941—44 гг.
- Чыгуначная станцыя, 1941—43 гг.
- Каля чыгункі, 1941—44 гг.
- Вуліца, 1941—44 гг.
- Вуліца, 1941—44 гг.
- Вуліца, 1941—44 гг.
- Юдэйскія могілкі, 1941—44 гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 271 чал.; 1897 год — больш за 2 тыс. чал.[6]
- XX стагодзьдзе: 1917 год — 1996 чал.; 1926 год — 1,8 тыс. чал.; 1933 год — 2,3 тыс. чал.; 1939 год — 4,2 тыс. чал.; 1991 год — 11,5 тыс. чал.; 1994 год — 11,6 тыс. чал.; 2000 год — 11 813 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 12,1 тыс. чал.[8]; 2006 год — 11,4 тыс. чал.; 2009 год — 11 036 чал.[9] (перапіс); 2013 год — 10 300 чал.[10]; 2016 год — 10 425 чал.[11]; 2017 год — 10 468 чал.[12]; 2018 год — 10 406 чал.[2]
Адукацыя
У Старых Дарогах працуюць 4 сярэднія, спартовая школы, школа мастацтваў, дзіцячы дом, 6 дашкольных установаў.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.
Культура
Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры, народны драматычны тэатар.
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасьці.
Апроч таго, працуюць хлебазавод, пладова-агароднінны і мэханічны заводы, цэх безалькагольных напояў, швацкая фабрыка, лясная гаспадарка, будаўнічыя арганізацыі.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзеюць прыватны музэй Анатоля Белага і Старадароскі мастацкі музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Старыя Дарогі»[13].
Славутасьці
- Воданапорная вежа (пач XX ст.)
- Лядоўня (2-я пал. ХІХ)
- Могілкі юдэйскія
- Паштовая станцыя (2-я пал. ХІХ ст.)
- Чыгуначная гаспадарчая пабудова (пач. XX ст.)
Страчаная спадчына
У 1920-я гады ў Старых Дарогах існавалі царква, касьцёл, сынагога і некалькі малітоўных дамоў[14].
Remove ads
Войска
На 2022 год у Старых Дарогах месьцілася 288-я база рэзэрву аўтамабіляў Узброеных сілаў Беларусі[15].
Галерэя
- Краявіды Старых Дарог
- Музэй Анатоля Белага
- Старая вадацяжная вежа
- Лядоўня
- Чыгуначныя кашары
Асобы
- Анатоль Белы (1939—2011) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянэр, стваральнік прыватнага мастацкага музэю
- Альбэрт Міхайлаў (1947—2010) — беларускі паэт
- Кацярына Барысевіч (нар. 1984) — беларуская журналістка, вязень сумленьня
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads