Магаданская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магада́нская во́бласьць (па-расейску: Магаданская область) — вобласьць на паўночным усходзе Расеі, адносіцца да рэгіёну Ўскрайняй Поўначы. Адміністрацыйны цэнтар — места Магадан. Вобласьць уваходзіць у Далёкаўсходнюю фэдэральную акругу, мяжуе з Чукоцкай аўтаномнай акургай, Рэспублікай Саха (Якутыя), Камчацкім і Хабараўскім краямі. Створана як вобласьць РСФСР 3 сьнежня 1953 году.
Remove ads
Геаграфія
Вобласьць знаходзіцца на беразе Ахоцкага мора й Ціхага акіяна. 3/4 тэрыторыі займаюць тундра й лесатундра. Практычна ўся тэрыторыя вобласьці знаходзіцца ў зоне вечнай мерзлаты. Вялікую частку тэрыторыі Магаданскай вобласьці займае калымскае сугор’е. Самыя высокія пункту калымскага нагор’я — гара Сьнежная (2293 м) й пік Абарыген (2287 м).
Карысныя выкапні
Вобласьць багатая на золата, срэбра, волава, вальфрам, тасама тут сустракаюцца медзь, малібдэн, нафта й газавы кандэнсат. Здабыча золата на Калыме зьніжаецца, нягледзячы на рост коштаў на золата на сусьветных рынках. Дынаміка золатаздабычы ў галіне паўтарае зьмены ў гэтай галіны ў іншых рэгіёнах Расеі.
Remove ads
Гісторыя
Тэрыторыя вобласьці да прыходу расейскіх казакоў ў XVII стагодзьдзі была заселеная пераважна ахоцкімі тунгусамі (эвенамі). Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае падначаленьне калымскіх і чукоцкіх зямель неаднаразова зьмянялася. Так, у пачатку XX стагодзьдзя амаль уся тэрыторыя будучай Магаданскай вобласьці, уключаючы Чукотку, уваходзіла ў склад Прыморскай вобласьці (з 1909 году — у склад Камчацкай вобласьці). Разам са стварэньнем у студзені 1921 году буфэрнай Далёкаўсходняй рэспублікі (ДУР) з губэрнскім і павятовым дзяленьнем Камчацкай вобласьці, ператвораная ў Камчацкую губэрню, была ўключана ў ейны склад. У лістападзе 1922 году ДУР з усімі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі ўвайшла ў склад РСФСР як Далёкаўсходняя вобласьць. У студзені 1926 году быў утвораны Далёкаўсходні край зь пераходам ад губэрнскага й павятовага падзелу на акруговую й раённую сыстэму. Паветы, рэарганізаваныя ў раёны: Анадырскі, Чукоцкі й Гижыгінскі, - увайшлі ў склад Камчацкага, а Ольскі — Мікалаеўскага-на-Амуры акругаў. Да кастрычніка 1932 году, да моманту аднаўленьня Камчацкай вобласьці ў складзе Хабараўскага краю на Калыме пачаў сваю дзейнасьць дзяржаўны трэст «Дальбуд» — унікальнае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэньне, папярэднік Магаданскай вобласьці. І калі створаная на чукоцкіх землях у сьнежні 1930 году Чукоцкая нацыянальная акруга, фармальна заставалася ў складзе Камчацкай вобласьці да траўня 1951 году, калі быў перападпарадкавана непасрэдна Хабараўскаму краю, то, фактычна, яшчэ з 1939—1940 гадоў акруга перайшла пад юрысдыкцыю «Дальбуду». З моманту стварэньня Магаданскай вобласьці шляхам вылучэньня яе са складу Хабараўскага краю ў сьнежня 1953 году й да чэрвеня 1992 году, Чукоцкая нацыянальная акруга зьяўляўся часткай Магаданскай вобласьці[2].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва вобласьці складае 133 тысяч чалавек (2024), шчыльнасьць насельніцтва — 0,35 чал/км² (2009). Удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 95,3% (2009), паводле гэтага паказчыка вобласьць саступае толькі Маскве й Санкт-Пецярбургу, у той час як сярэдні паказчык па Далёкім усходзе — 74%. Каля 70% насельніцтва пражывае ў Магадане.
Да 1990 году насельніцтва вобласьці складала каля 390 тысяч чалавек, што ў больш чым у два разы больш за сёньняшні паказчык. У пачатку 1990-х гадоў у выніку эканамічнага крызісу пачаўся масавы выезд жыхароў вобласьці ў эўрапейскую частку Расеі. Насельніцтва вобласьці памяншаецца хутчэй, чым у цэлым на Далёкім Усходзе. Пік адтоку насельніцтва прыйшоўся на 1991—1996 гады, калі зьехалі самыя мабільныя людзі, якія прыехалі ў савецкі час у рэгіён на заробкі.
Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (84,1%), другой па велічыні нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (6,5%), трэцяй — карэнныя жыхары рэгіёну эвены (1,7%). Беларусы таксама маюцца ў вобласьці (0,8%).
Эканоміка
Валавы рэгіянальны прадукт Магаданскай вобласьці ў 2005 годзе склаў 25,782 млрд расейскіх рублёў, гэта значыць 0,12% ад СУП Расеі на той год, альбо ўсяго 3,11% ад ВРП Далёкаўсходняй фэдэральнай акругі. Доля ВРП вобласьці ў суме ВРП далёкаўсходніх рэгіёнаў мае тэндэнцыю да зьніжэньня: у 1998 годзе — 4,8%, а ў 2005 годзе — 3,1%.
Прамысловасьць
Больш за ўсё дабаўленага кошту ў рэгіёне ўтвараецца ў галіне здабычы карысных выкапняў (31,9% у 2004 годзе й 31,7% у 2005 годзе), за ёй трымаееца вытворчасьць і разьмеркаваньне электраэнэргіі, газу й вады (12,2% і 10,6% адпаведна), транспарт і сувязь (7,8% і 10,6% адпаведна), гандаль і розьнічныя платныя паслугі (7,8% і 9,5% адпаведна).
Remove ads
Ураджэнцы
Сяргей Ханжанкоў (1942, пас. Усьць-Уціны - 2016) - савецкі палітвязень, актывіст[3]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads