Дзьмітры Калдун
беларускі сьпявак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Аляксандравіч Калдун (нарадзіўся 11 чэрвеня 1985, Менск, БССР) — беларускі сьпявак, пераможца праекту Першага каналу «Фабрыка Зорак-6»[1]. Прадстаўляў Беларусь на конкурсе Эўрабачаньне 2007 зь песьняй Work your magic, за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў гэтым конкурсе ўпершыню вывеў сваю краіну ў фінал і заняў 6 месца, атрымаўшы максымальныя 12 балаў ад Ізраілю, Украіны і Расеі. Скончыў хімфак БДУ.
Remove ads
Біяграфія
«Народны артыст» і «Фабрыка зорак»
У 2004 годзе Дзьмітры стаў фіналістам праекту Народны артыст-2 на тэлеканале РТР, але перамогу не атрымаў, хоць і запомніўся гледачам.
У 2004 і 2005 гадах Дзьмітры працаваў у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь. Прымаў удзел у фэстах: Маладэчна-2005 і Славянскі кірмаш у Віцебску.
У 2006 годзе прымаў удзел у нацыянальным адборы Беларускага Эўрабачаньня (Эўрафэст) зь песьняй «May be».
У гэтым жа годзе Калдун становіцца пераможцам праекту Першага Канала «Фабрыка Зорак-6». Пасьля сумеснага выкананьня з групай Scorpions песьні Still loving you, атрымлівае запрашэньне ад саліста Кляўса Майнэ выканаць гэтую песьню ў рамках сумеснага туру. Пасьля перамогі на «Фабрыцы 6» Калдун складае дамову з Нацыянальнай музычнай карпарацыяй, і становіцца салістам абноўленага складу гурта К. Г. Б., аднак хутка пакідае гурт.
Эўрабачаньне-2007
У 2007 годзе Дзьмітры выйграе беларускі адбор на Эўрабачаньне-2007 «Эўрафэст» зь песьняй Філіпа Кіркорава «Work your magic» на словы Карэна Кавалерана. Па выніках паўфіналу Эўрабачаньня 10 траўня 2007 Калдун мінуў у фінал конкурсу, дзе заняў шостае месца.
З 2007
- 4 лістапада 2007 году Дзьмітры Калдун выступіў на Манежным пляцы ў цэнтры Масквы на мітынгу-канцэрце, арганізаваным пракрамлёўскім рухам «Маладая Гвардыя», прасьпяваўшы тамака пра «Яростный стройотряд» (па-беларуску: «Люты будатрад»).
- Зь сьнежня 2007 году па сакавік 2008 Дзьмітры прымае ўдзел у праекце Першага канала «Дзьве зоркі», у пары з Натальляй Рудовай.
- 1 лютага 2008 мінула цырымонія ўручэньня прэмій «Гукавая дарожка» Калдун перамог у намінацыі «sexy М» і прадставіў на суд гледачоў сваю новую песьню «Царевна» (па-беларуску: «Царэўна»).
- Разам з новым прадусарам Аляксандрам Луневым (аўтар гітоў Never let you go і Lady Flame) запісвае новыя песьні: «Любить до слез» (па-беларуску: «Кахаць да сьлёзаў»), «Мелодия любви» (па-беларуску: «Мэлёдыя каханьня»).
- Выхад дэбютнага альбома Дзьмітрыя Калдуна з назвай «КОЛДУН» плянаваўся ўвосень 2008 году, але прэзэнтацыя адбылася 26 верасьня 2009 году ў клюбе «Рэактар».
Папярэднік Паліна Смолава |
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне 2007 |
Наступнік Руслан Аляхно |
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads