Зэлмэняне

Раман Мойшэ Кульбака From Wikipedia, the free encyclopedia

Зэлмэняне
Remove ads

«Зэлмэняне» (на ідышы: זעלמעניאנער) — раман Мойшэ Кульбака, які напісаны ў канцы 1920-ых-пачатку 1930-ых. У Менску выдадзены дзьвюма часткамі ў 1931[1] і 1935 годзе[2]. У Вільні быў выдадзены дзьвюма часткамі ў выдавецтве Барыса Клецкіна ў 1932[3][a] і 1937 годзе[5]. Раман «Зэлмэняне» стаў клясыкай літаратуры на ідышы, адным з найзначнейшых раманаў, напісаных у Беларусі ў 1930-х гадах[6].

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Remove ads

Апісаньне раману

У рамане адчуваецца майстэрства Мойшэ Кульбака ў перадачы нацыянальнага калярыту, у апісаньні замшэлага патрыярхальнага быту «зельманскага двару», які паводле ўяўленьня аўтара разьмяшчаўся на тэрыторыі цяперашняй фабрыкі Камунарка. У рамане аўтар карыстаецца сатырычнымі сродкамі, зьдзеклівай іроніяй і трапным гумарам. Кніга апісвае штодзённыя клопаты вялікай габрэйскай сям’і ў Менску, якую разьдзірае новая савецкая рэчаіснасьць[6]. Чатыры пакаленьні адлюстраваныя ў захапляльных і часта гратэскных дэталях, калі яны сутыкаюцца з глыбокімі пераменамі, выкліканымі патрабаваньнямі савецкага рэжыму і яго калектывісцкага, радыкальнага сэкулярызму[6].

Remove ads

Пераклады

Беларускі пераклад Віталя Вольскага

У 1960 годзе раман пад назвай «Зельманцы» пераклаў на беларускую мову беларускі пісьменьнік і перакланік Віталь Вольскі. Рэдактуру перакладу ажыцьцяўляў Алесь Кучар. Асноўным недахопам перакладу стала савецкая цэнзура. Па падліках перакладніка Сяргея Шупы ў параўнаньні перакладу з арыгіналам выявілася, што зьнікла каля 12,5% тэксту, прычым часам былі выкрасьленыя важныя думкі, заўвагі, вобразы аўтара, цэлыя сюжэтныя павароты; часам проста абрывалася лёгіка апавяданьня[7]. У 2015 годзе пераклад Віталя Вольскага быў перавыдадзены выдавецтвам «Папуры».

Беларускі пераклад Сяргея Шупы

У 2024 годзе раман пераклаў на беларускую мову Сяргей Шупа, раман быў выдадзены выдавецтвам «Вясна»[6][b]. Праца над перакладам заняла ў Сяргея Шупы два гады[8]. Для перакладу загалоўка раману Сяргей Шупа абраў назву «Зэлмэняне», што патлумачыў так:

« У арыгінале кніга называецца «Zelmenianer». Слова гэтае ўтворанае на манер marsianer, amerikaner, gregorianer, што надае гэтаму тэрміну спэцыфічны акцэнт. Нашчадкі старога Залмэна (памяншальна Зэлмэлэ) паўстаюць перад намі як жыхары асобнай плянэты, кантынэнту. Гэтая ідэя захоўваецца і ў іншых перакладах — The Zelmenyaners, Die Selmenianer, Gli Zelmenyani, Los Zelmenianos, «Зелменяне» (у абодвух расейскіх перакладах). Выбар у мяне быў толькі паміж «Зэлмэняне» і «Зэлмэнянцы» (ну як паміж францішкане і францішканцы), я выбраў першае.[9] »

Пераклады на іншыя мовы

Раман «Зэлмэняне» быў перакладзены на шматлікія мовы сьвету: двойчы на беларускую, тройчы на іўрыт, двойчы на расейскую, на ангельскую, на гішпанскую, на нямецкую і г. д.

На расейскую мову «Зэлмэняне» перакладаўся двойчы. Знакамітым стаў пераклад габрэйскай паэткі Рахіль Баўмволь, які быў зроблены ў 1960 г. Пры гэтым цікава, што сама паэтка і перакладніца досыць спрэчна ахарактарызавала сам раман:

« У ім была рафінаваная эўрапэйскасьць і габрэйская народнасьць адначасова. Яго паэзыя, як і яго проза, - новы ракурс у габрэйскай літаратуры. Калі я перакладала «Зэлмэнян», кожны радок сьпяваў ува мне, так шмат у кнізе мудрасьці, гумару й дабрыні…. Ён іранізуе над адсталасьцю зэлмэнян, яго сатыра вострая, як брытва, але чаму ад яе так пахне дабрынёй і хітрасьцю? Ён засьмяецца, а табе плакаць хочацца, ён кальне, а здаецца, што пагладзіў[10]. »

На ангельскую мову раман пад назвай «The Zelmenyaners: a family saga» пераклаў у 2013 годзе знакаміты габрэйскі перакладнік Гілель Галкін(en)[11].

На нямецкую мову раман перакладаўся двойчы: у 1973 годзе выдавецтва Volk und Welt і ў 2017 годзе пад назвай «Die Selmenianer»[12][13].

На гішпанскую мову раман быў перакладзены пад назвай «Los zelmenianos» у 2017 годзе[14].

Remove ads

Крыніцы

  1. Паводле бібліятэкі Polona выданьне датавана 1929 годам, але у іншых крыніцах не сустракаецца пацьверджаньня таго, што першая кніга віленскага выданьня Зэлмэнянаў выйшла ажно ў 1929 годзе[4].
  2. Для афармленьня вокладкі выданьня быў ужыты фрагмэнт карціны Меера Аксэльрода «Стары Менск» (1934 г.).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads