Віталь Вольскі
савецкі драматург, перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віта́ль Во́льскі, сапр.: Віталь Фрыдрыхавіч Зэйдэль-Вольскі (5 верасьня 1901, Санкт-Пецярбург — 22 жніўня 1988) — беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзяяч. Кандыдат філялягічных навук. Бацька літаратара Артура Вольскага, дзед музыкі Лявона Вольскага.
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і службоўца. З 1918 году працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадзкой гаспадаркі Петраграду. З 1919 — у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. Служыў ў 16-м Койданаўскім памежным атрадзе. У 1923—1924 гг. узначальваў аб’яднаную з памежнікамі Койданаўскую валасную камсамольскую арганізацыю. З 1926 — старшы інспэктар Галоўрэпэрткаму БССР, у 1927 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі. З 1928 — старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1929 — дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікуму, з 1930 — дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У 1932—1936 працаваў дырэктарам Інстытуту літаратуры і мастацтва АН БССР. З красавіка 1942 загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газэты-пляката «Раздавім фашысцкую гадзіну», зь лістапада 1943 — у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У 1948—1954 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры АН БССР. Сябар СП СССР (з 1934).
Remove ads
Творчасьць
Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1926 годзе. Дасьледаваў народную творчасьць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў — кітабы. Першая кніжка — «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934). Напісаў манаграфію «Эдуард Самуйлёнак: Жыццё і творчасць» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 клясаў (1948—1954).
Аўтар п’ес «Цудоўная дудка» (1940, пастаўлена ў 1939), «Дзед і жораў» (1946, пастаўлена ў 1939), «Несцерка» (1946, пастаўлена ў 1941, аднайменны фільм паводле сцэнарыя аўтара, 1955), «Машэка» (1946, пастаўлена ў 1954) — усе яны ўключаныя ў зборнік «П’есы» (1962), а таксама аўтар сцэнарыяў дакумэнтальна-краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» (1946), «Бярэзінскі запаведнік» (1965).
Напісаў кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданьняў «Па лясных сцежках» (1948), «У лясах над Бярозай» (1955), «Месяц за месяцам» (1956), «На бабровых азёрах» (1957), «Чайкі над Нараччу» (1959), «Родны край» (1961), «Афрыканскае падарожжа» (1963), «Эль Махрыб» (1965), «Старонкі нашай гісторыі» (1966), «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968), «Месяц за месяцам» (1969), «Палессе» (1971), «Кніга падарожжаў» (1971), «Лёс Дункана» (1978), «Дзень добры, Бяроза» (1984). У 1977 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Пераклаў на беларускую мову сатырычную паэму Ёгана Вольфганга фон Гётэ «Рэйнеке-Ліс» (1940), раманы Вілі Брэдэля «Выпрабаванне» (1937), Маісея Кульбака «Зельманцы» (1960).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і мэдалямі. Заслужаны дзяяч культуры БССР (1971).
Бібліяграфія
- В. Вольскі. Асноўныя этапы разьвіцьця дзяржаўных тэатраў БССР. // Маладняк : часопіс. — 1932. — № 2—3. — С. 138—154.
- В. Вольскі. Аб рэцыдывах нацыянал-дэмократызму ў творчасьці мастака Мініна // Мастацтва і рэвалюцыя : часопіс. — 1933. — № 1—2. — С. 6—8.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads