Камунарка (фабрыка)
беларуская кандытарская фабрыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Камуна́рка» — дзяржаўная кандытарская фабрыка Беларусі, заснаваная ў лютым 1905 году ў Менску ў якасьці прыватнай пякарні Рачкоўскага.
На 2020 год на прадпрыемстве дзейнічала 3 цэхі: цукерачны, шакалядны і цукерачна-шакалядны. На фабрыцы выраблялі какава-парашок, карамэль, цукеркі і шакаляд[2]. Слодычы прадавалі пад 7-ю таварнымі знакамі: «Белавеская пушча», «Дзіцячыя гісторыі», «Камунарка», «Любімая Алёнка», «Птушынае малако», «Салодкая мая» і «Сталічны»[3]. У беларускамоўным аздабленьні выпускалі 5 падарункавых набораў шакаляду: «Беларускія строі»[4], «Жадаю Вам»[5], «Менск»[6], «Папараць-кветка»[7] і «Слуцкія паясы»[8].
Remove ads
Вырабы
На 2020 год фабрыка «Камунарка» выпускала:
- 3 віды карамэлі — ледзянцовыя, з малочным і фруктова-ягадным начыньнем;
- 12 відаў цукерак — вафельныя, купалападобныя, на фруктозе, у буйным і малочным корпусе, з грыльяжнай, жэлейнай, зьбіўной, лікёрнай, малочна-шакаляднай, памаднай і пралінавай начынкай;
- 6 відаў шакаляду — белы, горкі, дэсэртны, кіпры, малочны і чорны[9].
Гандлёвая сетка
На 2020 год уласная гандлёвая сетка «Камунаркі» налічвала ў Беларусі 18 крамаў і 5 кавярняў : 9 крамаў і 3 кавярні ў Менску; па кавярні і краме ў Бабруйску (Магілёўская вобласьць), Берасьці і Горадні, 2 крамы ў Віцебску і па адной краме ў Гомелі, Кобрыне (Берасьцейская вобласьць), Магілёве і Шчучыне (Гарадзенская вобласьць)[10]. У 6 абласьцях Беларусі дзейнічала сетка 96 фірмовых сэкцыяў у крамах, што ахоплівала 70 гарадоў краіны:
- 24 у 11 гарадах Берасьцейскай вобласьці — Баранавічы (7), Берасьце (3), Бяроза, Ганцавічы, Дарагічын (2), Івацэвічы, Камянец, Лунінец (2), Мікашэвічы (Лунінецкі раён), Пінск (3) і Пружаны (2);
- 21 у 16 гарадах Віцебскай вобласьці — Браслаў, Бешанковічы, Віцебск (3), Ворша (2), Гарадок, Глыбокае, Докшыцы, Дрыса, Лепель (2), Лёзна, Наваполацак (Полацкі раён), Новалукомаль (Чашніцкі раён), Паставы, Полацак (2), Расоны і Чашнікі;
- 3 у 3-х гарадах Гарадзенскай вобласьці — Ваўкавыск, Ліда і Слонім;
- 11 у 7 гарадах Гомельскай вобласьці — Гомель (3), Ельск, Жлобін (2), Каленкавічы (2), Лельчыцы, Рэчыца і Шацілавічы;
- 19 у 19-і гарадах Магілёўскай вобласьці — Асіпавічы, Быхаў, Бялынічы, Вейна (Магілёўскі раён), Глуск, Горкі, Дрыбін, Касьцюковічы, Качэрычы, Клімавічы, Клічаў, Краснапольле, Круглае, Крычаў, Прапойск, Хоцімск, Чавусы, Чэрыкаў і Шклоў;
- 18 у 14 гарадах Менскай вобласьці — Барысаў, Беразіно, Вялейка (3), Заслаўе (Менскі раён), Ігумен, Клецак, Койданава, Лагойск, Любань, Маладэчна (3), Мар’іна Горка, Нясьвіж, Салігорск і Стоўпцы[11].

Паводле франшызы працавала яшчэ 32 крамы ў 15 гарадах Беларусі: 7 у Берасьцейскай вобласьці — Баранавічы, Берасьце (5) і Пінск; 1 у Воршы (Віцебская вобласьць); 3 у Гомелі; 4 у Горадні; 2 у Магілёве; 8 у Менскай вобласьці — Барысаў, Жодзін, Заслаўе, Калодзішчы і Лясны пасёлак (Менскі раён), Салігорск і Слуцак (2); 7 у Менску[12]. У кожным з 6 абласных цэнтраў Беларусі існавалі аддзелы продажаў[13]. За мяжой было 2 распаўсюднікі ў ЗША (Новы Ёрк) і Расеі (Масква)[14].
Remove ads
Мінуўшчына
15 лютага 1905 году кандытар Георгі Вікенцьевіч Рачкоўскі атрымаў у Менскай скарбніцы прамысловае пасьведчаньне на адкрыцьцё пякарні і кавярні кандытарскіх вырабаў. У 1910 годзе Георгі Рачкоўскі пераўтварыў сваё прадпрыемства ў кандытарскую майстэрню з крамай. У 1914 годзе ён утварыў Фабрыку кандытарскіх вырабаў «Жорж». У 1926 годзе Менская біржа працы стварыла "Першую беларускую кандытарскую фабрыку «Прагрэс» на месцы зачыненага ў Першую сусьветную вайну прадпрыемства. 7 лістапада 1929 годзе прадпрыемства перайменавалі ў Менскую кандытарскую фабрыку «Камунарка». Адначасна на процілеглай ускраіне Менска пад назвай Тры карчмы пачалі ўзводзіць 3-павярховы корпус для мэханізаванай вытворчасьці. 1 траўня 1931 году адчынілі новы корпус фабрыкі, дзе 3 траўня запусьцілі мяккашакалядны цэх. У 2-й палове 1931 году запрацаваў карамэльны цэх. У 1932 годзе запусьцілі загортвальныя машыны і першы ў Беларусі дражэйны цэх. У 1935 годзе тэхнолягі фабрыкі распрацавалі цукеркі «Беларуская бульба» і «Камунарка», якія ўлучылі ў 1-ы рэцэптурны даведнік слодычаў Савецкага Саюзу. У 1957 годзе распрацавалі цукеркі «Шакалядныя бутэлечкі». У 1959-м стварылі «Грыльяж на арахісе». У 1960-м распрацавалі цукеркі «Суфле». У 1961-м стварылі «Сталічныя» цукеркі. У 1965-м — шакаляд «Алёнка». У 1967-м — шакаляд «Чырвоны каптурок»[15].
У 1994 годзе прадпрыемства акцыянавалі. У 2009 годзе выпусьціла 20 тыс. тонаў цукерак. На 2010 год мела крамы ў сталіцы, Віцебску і Горадні[16]. З 1 красавіка 2009 году пасаду кіраўніцы займала Натальля Кот[17].
У сьнежні 2012 году на прадпрыемстве ўкаранілі вытворчую лінію вафельных цукерак. У студзені 2013 году запусьцілі лінію зьбіўных цукерак. У 2014 годзе ўкаранілі лінію шакаляду з буйнымі дадаткамі і начынкамі, што дазволіла павялічыць гадавую вытворчасьць шакаляду да 5000 тонаў. На прадпрыемстве сталі вырабляць шакаляд зь лясным арэхам, разынкамі, салёным арахісам і сухафруктамі. У 2015 годзе ўсталявалі лінію цукерак з камбінаванымі карпусамі, такімі як памадка-жэле, жэле з жэле і жэле з вадкай сэрцавінай. У 2019 годзе паставілі лінію вытворчасьці халодным штампам, што дазволіла «Камунарцы» стаць першым у Беларусі вытворцам шакаляду з 2-слойнымі начынкамі. За 2019 год на фабрыцы «Камунарка» выпусьцілі звыш 27 000 тонаў слодычаў, 20% якіх паставілі за мяжу. Найбольшыя пастаўкі ажыцьцявілі ў 5 краінаў Азіі — Азэрбайджан, Армэнію, Ізраіль, Казахстан і Кітай, а таксама ў 2 краіны Паўночнай Амэрыкі — ЗША і Канаду, ды 2 краіны Эўропы — Нямеччыну і Расею[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads