Зянон Казімер Віславух
(1727—1805) падкаморы берасьцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зяно́н Казі́мер Віславу́х (па-польску: Zenon Kazimierz Wysłouch 1727, Зенавіль — 1805) — падкаморы берасьцейскі, пасол на Чатырохгадовы сойм[4], земляўласьнік пружанскі[5].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў родавым маёнтку Зенавіль, быў першым сынам Антонія Станіслава і Яаны з Косьця-Зьбірахоўскіх. Навучаўся ў езуіцкім і піярскім калегіюме, пасьля ў Калегіюм Набіліюм(d) у Варшаве[6].
У 1750 року вярнуўся ў Берасьцейскае ваяводзтва, дзе стаў сакратаром малой пячаткі. У 1758 стаў мечнікам ваяводзкім, дэпутатам Галоўнага трыбуналу і пісарам Скарбавага трыбуналу ў Менску. Як пасол Берасьцейскага ваяводзтва на канвакацыйным сойме 1764 року[7] увайшоў у склад Скарбавай камісіі Вялікага Княства Літоўскага[8]. Быў электарам Станіслава Аўгуста Панятоўскага[9]. У 1781 року стаў падкаморым Берасьцейскага ваяводзтва.
У 1790—1792 рокаў быў паслом на Чатырохгадовы сойм ад Берасьцейскага ваяводзтва[10] і суаўтарам Канстытуцыі 3 траўня.
У 1766 року ажаніўся з Ганаратай Ажэшкай і атрымаў у пасаг маёнтак Пярковічы. Замест зруйнаванага драўлянага двара XVI стагодзьдзя паставіў мураваны маёнтак(d), аточаны паркам. Таксама зафундаваў пабудову ў Пярковічах уніяцкай царквы, дзе пазьней і быў пахаваны.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads