Царква Прачыстай Багародзіцы (Пярковічы)

праваслаўны храм у Пярковічах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Прачыстай Багародзіцы (Пярковічы)
Remove ads

Царква Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Пярковічах. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, пасярод сядзібна-паркавага комплексу Віславухаў. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Прачыстай Багародзіцы
Thumb
Прачысьценская царква да надбудовы купалоў-цыбулінаў
КраінаБеларусь
ВёскаПярковічы
Каардынаты52°10′28.14″ пн. ш. 25°01′40.74″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыльклясыцызм
ЗаснавальнікЗянон Казімер Віславух
Дата заснаваньня1805
Царква Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Надмагільле Кірылы Цярлецкага

Мураваную царкву ў Пярковічах збудавалі ў 1805 годзе на месцы драўлянай з фундацыі ўладальніка маёнтку падкаморыя берасьцейскага Зянона Віславуха. У царкве зрабілі асобныя крыпты для роду Віславухаў і для япіскапа луцкага і астроскага Кірылы Цярлецкага, пахаванага тут у 1607 годзе. На надмагільлі апошняга (захоўваецца ў Музэі старажытнабеларускай культуры ў Менску) кірылічны надпіс[1]:

« Түт лежит тѣло ве
лебного еп(и)ск(о)па
Лүцкого и Ѡстроз
ского Кирила Терлец
кого. А положено
рокү ҂а҃х҃(…) (16…) м(е)с(я)ца (…).
Которыи был прежде
еп(и)ск(о) пом Пінским лѣт і҃ (10),
(…) еп(и)ск(о)п(о)м
лѣтъ двадесѧт.
К(ирилъ) Т(ерлецкии),
е(пископъ) Л(уцкии) і Ѡ(строзскии)
»

Па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1980-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на маскоўскі купал-цыбуліну. Яшчэ адзін купал-цыбуліну паставілі над дахам.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 1-нэфавы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай сьцяной. Дах з краёў завяршаецца драўлянымі 8-граннымі барабанамі. Галоўны аркавы ўваход вылучаецца 4-паўкалённым портыкам з трыкутным франтонам, які рытмічна спалучаецца з драўляным франтонам даху. Бакавыя фасады падзяляюцца высока ўзьнятымі аркавымі аконнымі праёмамі і масіўнымі злучанымі пілястрамі ў прасьценках.

Усярэдзіне сьцены малітоўнай залі падзяляюцца шырокімі злучанымі пілястрамі. У паўднёвай частцы хоры, якія падтрымліваюцца 2 масіўнымі пілёнамі. У агульнай прасторы залі бакавыя прастакутныя рызьніцы вылучаюць квадратную апсыду з 3-ярусным іканастасам[2].

Remove ads

Заўвагі

  1. Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads