Зігіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зігіла (лац. Sigilo[1], Sigilohus[2], Sigilous, Sigelous[3]; ? — 19 чэрвеня 1194) — канцлер імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Генрыха VI Гогенштаўфэна.
Біяграфія
Паходзіў зь вюрцбурскай міністэрскай сям’і. Быў сябрам капітула Вюрцбурскай катэдры і пробашчам неназванага кляштару альбо ў Вюрцбургу, альбо ў Бамбэргу[4].
З 1189 году меў повязі з каралём Генрыхам VI. Суправаджаў караля ў яго італьянскай кампаніі ў 1191 годзе. Як пераемнік магістра Генрыха з Утрэхту, якога прызначылі біскупам Вормсу, стаў імпэрскім протанатарыюсам у 1192 годзе. Улетку 1192 і 1193 гадоў яму даручаліся эканамічныя заданьні ў Італіі. Імпэратарскія граматы, выдадзеныя ў гэты пэрыяд, ня ўтрымліваюць ніякіх зьвестак. У наступным годзе атрымаў прызначэньне на канцлера і суправаджаў Генрыха ў яго новай кампаніі ў Каралеўства Сыцылію.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads