Бамбэрг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бамбэрг
Remove ads

Ба́мбэрг (па-нямецку: Bamberg, у сярэдневеччы Babenberg, на бамбэрскай гаворцы франконскага дыялекту Bambärch) — горад у Нямеччыне, у фэдэральнай зямлі Баварыя, у акрузе Верхняя Франконія. Унівэрсытэцкі горад, цэнтар аднайменнага арцыбіскупства. Разьмешчаны на сямі ўзгорках, Бамбэрг мае мянушку «Франконскі Рым». Насельніцтва на 31 сьнежня 2012 году складала 70 863 чалавекі.

Хуткія факты
Хуткія факты Краіна, Тып ...

Стары горад Бамбэргу — найбуйнейшы з найлепш захаваных гістарычных цэнтраў нямецкіх гарадоў. У 1993 годзе ён быў уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Remove ads

Гісторыя

Бамбэрг упершыню згадваецца ў 902 годзе як уладаньне роду Бабэнбэргаў Castrum Babenberch (вымаўляецца «Каструм Бабэнбэрх»). У 973 годзе імпэратар Атон II падараваў Бамбэрг свайму стрыечнаму брату Генрыху. Яго сын, Генрых II заснаваў тут у 1007 годзе біскупства і распачаў будаўніцтва Бамбэрскага сабору. У 1430 годзе да гораду падыйшлі гусіты, аднак маркграф Фрыдрых Брандэнбурскі здолеў адкупіцца ад аблогі за 12 000 гульдэнаў. У наступныя стагодзьдзі Бамбэрг моцна цярпеў ад іншаземных войскаў: у Трыццацігадовую вайну — ад швэдзкіх, у Сямігадовую — ад прускіх, а ў часы Напалеона — ад францускіх. Але ў пэрыяд барока, асабліва з канца XVII і да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, Бамбэрг перажывае культурны росквіт. З 1802 году Бамбэрг у складзе Баварыі. У час Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Бамбэрг становіцца адным з цэнтраў кіруемых дэмакратамі. Пасьля Другой сусьветнай вайны Бамбэрг знаходзіўся ў амэрыканскай акупацыйнай зоне: з таго часу і дагэтуль у горадзе разьмешчаны гарнізон арміі ЗША.

Remove ads

Славутасьці

  • Стары горад, зь вялікай колькасьцю архітэктурных помнікаў, у тым ліку:
    • Бамбэрскі катэдральны сабор
    • Старая ратуша
    • Фартэцыя Альтэнбург
    • Кляштар Сьвятога Міхаіла
    • Старая рэзыдэнцыя біскупаў (па-нямецку: Alte Hofhaltung)
    • Новая рэзыдэнцыя біскупаў
    • Царква Сьвятога Якава (1073—1109)
    • Царква Сьвятога Гангольфа (XI стагодзьдзе)
    • Царква Сьвятога Стэфана
    • Царква Сьвятога Мартына (1686—1691)
    • Царква Сьвятой Веры
    • Квартал «Малая Вэнэцыя»
  • Музэй Дыяцэзы
  • Гістарычны музэй
  • Новая Рэзыдэнцыя зь Дзяржаўнай галерэяй
  • Франконскі броварны музэй
  • Дом Э.Т.А. Гофмана
Remove ads

Эканоміка

У горадзе разьвіта вытворчасьць камлектуючых для аўтамабіляў, электратэхнікі і харчовая прамысловасьць, асабліва вытвочасьць піва. Значную ролю ў эканоміцы гораду грае турызм.

Асобы

Нарадзіліся ў Бамбэргу

  • Конрад III Гогэнштаўфэн (1093—1152) — кароль Нямеччыны
  • Увэ Босэрт (нар. у 1974) — гітарыст гурта Reamonn

Зьвязаныя з Бамбэргам

Бамбэрг у фільмах

Бамбэрг служыў дэкарацыямі для шматлікіх фільмаў, сярод якіх:

Гарады-сябры

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads