Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 году
Remove ads

Зімо́выя Алімпі́йскія гу́льні 2026 го́ду (афіцыйна — Гульні XXV Алімпія́ды) — чарговыя Алімпійскія гульні, спаборніцтва, якое лічыцца найбуйнейшай спартовай падзеяй на плянэце. Будуць ладзіцца з 6 па 22 лютага 2022 году ў Міляне і Картыне-д’Ампэцца ў Італіі. Заяўкі ад гарадоў абраны 24 чэрвеня 2019 году на 131-й сэсіі МАК у Лязаны (Швайцарыя). Гэта будуць першыя Алімпійскія гульні, якія афіцыйна будуць ладзіцца сумесна некалькімі гарадамі, прычым галоўным спаборніцтвы па лёдзе будуць праводзіцца ў Міляне, а астатнія старты адбудуцца на спартовых аб’ектах ля Картыны-д’Ампэцца і далінаў Вальтэліна і Ф’емэ. Гэта будуць трэція зімовыя Алімпійскія гульні і чацьвертыя агулам, якія арганізуе ў сябе Італія. Раней Картына-д’Ампэцца ўжо ладзіла зімовыя Алімпійскія гульні 1956 году.

Хуткія факты Горад-арганізатар, Узнагароды ...
Remove ads

Выбар месца правядзеньня

Чатыры гарады, як то Калгары, Сапара, Сіён і Стакгольм, далучыліся да этапу дыялёгу аб арганізацыі турніру з моманту ад 29 верасьня 2017 году і ўзялі ўдзел у Праграме назіраньня за Пхёнчханам у 2018 годзе[1]. Астатнія гарады, як то сумесная заяўка Міляну і Картыны-д’Ампэцца, а таксама Эрзурума і Грацу, далучыліся своечасова да тэрміну 31 сакавіка 2018 году, каб разглядацца у якасьці кандыдатаў.

Тры з чатырох гарадоў, якія ўсё яшчэ заставаліся ў стадыі дыялёгу на кастрычнік 2018 году, атрымалі запрашэньне ад МАК далучыцца да этапу падачы заявак. Сярод гэтых гаралоў былі Калгары, Стакгольм і сумесная заяўка Міляну і Картыны-д’Ампэцца. Эрзурум быў адзіным горадам, які заставаўся ў стадыі дыялёгу, але ягоныя прадстаўнікі былі запрошаныя да далейшага ўдзелу[2]. Калгары адклікаў сваю заяўку 19 лістапада 2018 году, а Стакгольм падаў сумесную новую заяўку з Орэ 11 студзеня 2019 году.

Мілян і Картына-д’Ампэцца былі афіцыйна абраныя гарадамі-гаспадарамі 24 чэрвеня 2019 году на 134-й сэсіі МАК у швайцарскай Лязане. Тры італьянскія сябры МАК, як то Франка Карара, Іва Фэрыяні і Джаваньні Маляго, і два швэдзкія сябры арганізацыі, як Гуніла Ліндбэрг і Стэфан Гольм, ня мелі права голасу, як гэта прадугледжана Алімпійскай хартыяй[3][4][5].

Больш інфармацыі Вынікі галасаваньня ...
Remove ads

Віды спорту

На зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году заплянавана 116 мэдальных спаборніцтваў у 16 дысцыплінах, што на сем відаў спорту больш, чым у было ў Пэкіне на папярэдніх зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году. Новыя мэдальныя спаборніцтвы ўлучаць мужчынскі і жаночы падвойны могул у фрыстайле, мужчынскія і жаночыя двойкі у санным спорце, мужчынскую і жаночую камандную камбінацыю ў гарналыжным спорце, жаночы індывідуальны скок на вялікім трампліне ў скачках з трампліну і зьмяшаную эстафэту ў скелетоне. Гульні будуць мець найвялікшы адсотак удзелу жанчынаў у гісторыі зімовых Алімпійскіх гульняў, як то 47%[6][7].

Паралельныя спаборніцтвы па гарналыжным спорце ў зьмяшаных камандах былі адмененыя. Гарналыжнае камбінаванае спаборніцтва пяройдзе з індывідуальнага фармату на каманды з двух чалавек, бо ўдзел у гэтым спаборніцтве зьмяншаўся празь зьмены тэхнічных і трэнавальных патрабаваньняў, і было выключанае з Кубка сьвету па гарналыжным спорце ў 2020 годзе[8][9][10]. Камандныя скачкі з трампліну і лыжныя падвойныя спаборніцтвы таксама пяройдуць на каманды з двух чалавек[7]. Упершыню на Алімпійскіх гульнях жанчыны будуць мець у лыжных гонках тыя ж самыя дыстанцыі, што і мужчыны[7].

На 138-й сэсіі МАК 20 ліпеня 2021 году была ўхваленая прапанова арганізацыйнай рады дадаць скі-альпінізм у якасьці дэбютнага дадатковага віду спорту. Ён будзе складацца з трох мэдальных дысцыпліняў, як то мужчынскага і жаночага спрынту, а таксама зьмяшанай эстафэты[11]. У лютым 2024 году Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе абвесьціла аб пагадненьні з Нацыянальнай хакейнай лігай, якое дазволіць ейным гульцам узяць удзел у мужчынскім хакейным турніры Алімпійскіх гульняў упершыню з 2014 году[12].

Remove ads

Каляндар

ЦАЦырымонія адкрыцьця Спаборніцтвы 1Фіналы спаборніцтваў ЦЗЦырымонія закрыцьця
Больш інфармацыі Люты, 4 Сер ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads