Кавабата Ясунары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кавабата Ясунары (па-японску: 川端 康成 — Kawabata Yasunari; 11 чэрвеня 1899, Осака — 16 красавіка 1972) — вядомы японскі пісьменьнік, кавалер францускага ордэна літаратуры і мастацтва (1960), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1968). Асноўныя творы: аповесьці «Тысячакрылы журавель», «Сьнежная краіна», «Старая сталіца», «Стогн гары» і інш. Сваёй ключавой працай сам Кавабата лічыў аповесьць «Мэйдзін». Творы пісьменьніка перакладзеныя на шмат моваў сьвету. Памёр у сябе дома ў Дзусі ў 1972 г., па адной з вэрсіяў, з-за атручэньня ўгарным газам. Паводле іншай вэрсіі, лічыцца, што Кавабата зьдзейсьніў самазабойства, аднак сапраўдныя прычыны сьмерці дагэтуль застаюцца нявысьветленымі.


Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads