Кадзуо Ісігура
брытанскі пісьменьнік японскага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кадзуо́ Ісігуро́ (нар. 8 лістапада 1954, Нагасакі, Японія) — брытанскі пісьменьнік японскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2017 году.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і акіянографа Сідзуо Ісігуро. У 1960 годзе сям’я Ісігуро пераехала ў брытанскі горад Гілфард, адміністрацыйны цэнтар графства Сарэй, куды бацьку Кадзуо запрасілі на дасьледчую працу ў Нацыянальным інстытуце акіянаграфіі. Кадзуо паступіў у школу першай ступені ў Стафтане, а потым працягнуў навучаньне ў граматычнай гімназіі Сарэя. Пасьля сканчэньня школы ўзяў акадэмічны адпачынак тэрмінам на адзін год і адправіўся ў падарожжа па ЗША і Канадзе. Марыў стаць музыкантам, граў у клюбах.
У 1974 годзе Кадзуо паступіў у Кэнцкі ўнівэрсытэт, дзе ў 1978 годзе атрымаў ступень бакаляўра ангельскай мовы і філязофіі. Быў сацыяльным работнікам у Лёндане. У 1980 годзе атрымаў ступень магістра мастацтваў ва ўнівэрсытэце Ўсходняй Ангельшчыны. Ва ўнівэрсытэце адзін з сэмінараў, якія наведваў Кадзуо, вёў Малькальм Р. Брэдбэры. У 1983 годзе Ісігуро атрымаў брытанскае грамадзянства.
Ісігуро — суаўтар словаў некалькіх песень альбомаў джазавай сьпявачкі Стэйсі Кент «Сьняданак у ранішнім трамваі» 2007 году («Breakfast On the Morning Tram») і «Зьменлівыя агні» 2013 году («The Changing Lights»).
Remove ads
Беларускія пераклады
Раман «Не адпускай мяне» на беларускую мову пераклала Ганна Янкута (2019).
- Не адпускай мяне: раман / Кадзуа Ісігура. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 317, [2] с. — (Серыя «Noblesse Oblige»).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads