Казлова Руда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казло́ва Ру́да (па-летувіску: Kazlų Rūda) — горад у Цэнтральнай Летуве, у Мар’ямпальскім павеце, за 27 км на поўнач ад Мар’ямпалю. Насельніцтва налічвае каля 7,5 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Казларудзкага раёну. Праз горад ідзе чыгунка Коўна — Чарняхоўск. Казлова Руда адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.
Назва гораду паходзіць ад прозьвішча двараніна прадпрымальніка Казла, які жыў тут ў XVI—XVII стагодзьдзях і заснаваў дзягцярню. Калі ў навакольных лясах былі выведаны невялікія радовішчы жалезнай руды, зьявіліся прадпрыемствы па выплаўцы жалеза — рудні.
Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1744 годзе. Паступова паселішча разьвівалася як цэнтар дзягцярнай вытворчасьці, а потым апрацоўкі жалеза. Калі ў 1860—1861 гадах праз горад прайшла чыгунка, тут было пабудаванае чыгуначнае дэпо. Пасьля 1920 году горад трапіў у склад Летувы, стаўшы, з 1931 году, цэнтрам староства. З 1940 году Казлова Руда ў складзе СССР. У 1950 годзе Казлова Руда атрымала статус гораду і стала (да 1962 году) цэнтрам раёну. З 1999 году зноў быў утвораны Казларудзкі раён.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads