Казюкі
летувіскі фэст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казюкі (па-польску: Kaziuk, па-летувіску: Kaziuko mugė) — традыцыйны штогадовы кірмаш вырабаў народных промыслаў у Літве, праходзіць з пачатку XVII стагодзьдзя ў Вільні, на галоўным пляцы гораду й прылеглых вуліцах. Кірмаш ладзіцца ў дзень памяці сьвятога Казімера, 4 сакавіка, і ў прылеглыя да яго найбліжэйшыя выходныя дні.

Сама назва ад імя Казімер — Казюк (па-польску: Kaziuk, па-летувіску: Kaziukas).
Першапачаткова з XVII стагодзьдзя кірмаш праходзіў на Катэдральным пляцы, з 1901 году — на Лукіскім, пазьней фактычна ў некалькіх месцах гораду. Тут можна сустрэць шмат цікавага прыкладнога й народнага мастацтва. На гэты базар зьбіраюцца найлепшыя краўцы, кавалі, ганчары, ткачы, разьбяры[1].
Казюкі сталі папулярнымі ў іншых гарадах сучаснай Летувы, а таксама ў Горадні ў Беларусі[2]. Ад нядаўняга часу Казюкі ладзяцца ў многіх польскіх гарадах (напрыклад у Познані[3], Шчэціне[4]), у нядзелю пасьля 4 сакавіка, па ініцыятыве палякаў, былых жыхароў Вільні й нашчадкаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads