Кайсын Куліеў

балкарскі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Кайсын Куліеў
Remove ads

Кайсын Шуваевіч Куліеў (па-карачаева-балкарску: Къулийланы Шуўаны жашы Къайсын) (1 лістапада 1917, с. Верхні Чэгем, Чэгемскі раён, Кабардзіна-Балкарыя4 чэрвеня 1985) — балкарскі паэт. Народны паэт Кабардзіна-Балкарыі (1967 г.).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Вучыўся ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя Луначарскага (1935—1939 гг.). Друкаваўся з 1934 г. У 1944 г. незаконна высланы з Кабардзіна-Балкарыі, да 1957 г. жыў у Кыргыстане. Паэтычныя цыклі «Мае суседзі» (1939—1945 г.), «Песьні цясьнін» (1947—1951 гг.), кнігі вершаў «Паранены камень» (1964 г.; Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. Горкага 1966), «Мір дому твайму!» (1967 г.), «Кніга зямлі» (1972 г.), «Краса зямная» (1980 г.) і інш. — своеасаблівы летапіс гістарычнага мінулага і сучаснага балкарскага народа, прасякнуты пачуцьцём любові да Радзімы, жыцьцялюбствам, гуманізмам.

Пераклаў на балкарскую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?». На беларускую мову асобныя творы Куліева пераклалі Рыгор Барадулін, Аркадзь Куляшоў, Уладзімер Шахавец.

Дзяржаўная прэмія СССР 1974 г., Ленінская прэмія 1990 г.

Remove ads

Творы

  • Кніга зямлі. — Мн., 1974.
  • Собрание сочинений: В 3 томах. — М., 1976—1977.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads