Кабардзіна-Балкарыя
рэспубліка Расейскай фэдэрацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кабардзі́на-Балка́рская Рэспу́бліка (Кабардзі́на-Балка́рыя, па-расейску: Кабардино-Балкарская Республика, па-кабардзіна-балкарску: Къэбэрдей-Балъкъэр Республикэ, па-карачаева-балкарску: Къабарты-Малкъар Республика) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на Паўночным Каўказе. Уваходзіць у склад Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі, мяжуе са Стаўрапольскім краем (на поўначы), Паўночнай Асэтыяй (на поўдні) ды Карачаева-Чаркесіяй (на захадзе), на поўдні праходзіць дзяржаўная мяжа Расеі з Грузіяй.
Remove ads
Утвораная 1 верасьня 1921 году, сталіцаю суб’екту зьяўляецца места Нальчык.
Насельніцтва (паводле зьвестак 2013 року, Расстат) складае 858 946 чал.[1], якое паводле нацыянальнага складу разьмяркоўваецца наступным чынам[3]:
Найбуйнейшыя гарады суб’екту: Нальчык, Прахладны, Баксан, Нарткала.
Падзяляецца на 10 муніцыпальных раёнаў і 3 мескія акругі, у якіх у сваю чаргу знаходзяцца 8 местаў, 2 пасёлкі мескага тыпу, 112 сельскіх адміністрацыяў і 169 сельскіх населеных пунктаў.
- Мескія акругі:
- Места Нальчык
- Места Баксан
- Места Прахладны
- Муніцыпальныя раёны:
- Баксанскі
- Зольскі
- Лескенскі
- Майскі
- Прахладненскі
- Церскі
- Урванскі
- Чэгемскі
- Чэрэцкі
- Эльбрускі
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads