Каларада Эвэланш
хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калара́да Э́вэланш (па-ангельску: Colorado Avalanche) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Дэнвэр, штат Каларада, ЗША. Клюб быў закладзены ў 1972 годзе ў канадзкім Квэбэку пад назовам «Квэбэк Нордыкс» і першапачаткова спаборнічаў у першынстве Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). У 1979 годзе франшыза далучылася да НХЛ у выніку ліквідацыі СХА. Пасьля сэзону 1994—1995 гадоў каманда была прададзеная камандзе COMSAT, у выніку чаго клюб пераехаў у Дэнвэр. Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі — у 1996 і 2001 гадах.
Remove ads
Гісторыя
«Квэбэк Нордыкс» быў адным з арыгінальных клюбаў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА), калі гэтая ліга запачаткавала сваю дзейнасьць у 1972 годзе. Спачатку плянавалася, што клюб будзе створаны ў Сан-Францыска, але яшчэ да пачатку ўступнага сэзону франшыза пераехала ў Квэбэк[2]. Цягам сямі сэзонаў у СХА «Нордыкс» аднойчы гулялі ў фінале ў 1975 годзе[3]. У 1979 годзе пасьля ліквідацыі лігі, «Нордыкс» поруч з «Эдмантан Ойлерз», «Гартфард Ўэйлерз» і «Вініпэг Джэтс» далучыліся да Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ)[4].

У 1980-я гады каманда часьцяком трапляла ў плэй-оф, але з 1988 году вынікі клюбу пачалі пагаршацца. Гэтак у сэзоны паміж 1987—1988 і 1991—1992 гадоў кожны сэзон «Нордыкс» сканчвалі розыгрыш на апошнім месцы ў лізе. У сэзоне 1989—1990 гадоў квэбэкцы здабылі ўсяго 12 перамог, які быў найгоршым вынікам каманда за ўсе гады[5]. Аднак, пры такім стане рэчаў «Нордыкс» тройчы рабіў выбар першым на драфце НХЛ. Дзякуючы гэтаму клюб прыцягнуў у сваю каманду Матса Сундына ў 1989 годзе, Оўэна Нолана ў 1990 годзе ды Эрыка Ліндраса ў 1991 годзе[6][7].
Ліндрас даў зразумець, што ня хоча гуляць за квэбэкцаў[8]. Гулец нават не апранаў клюбны швэдар на прэсавай канфэрэнцыі, трымаючы яго толькі ў руках[9]. Як хакеісту парадзіла маці, ён адмовіўся складаць працоўную дамову і ў выніку прапусьціў сэзон. Аднак, клюб саступіў, бо 30 чэрвеня 1992 году хакеіст быў перададзены ў «Філадэлфію Флаерз» у абмен на пяць хакеістаў, правы на швэдзкага маладога гульца Пэтэра Форсбэрга, два выбары ў першым раўндзе драфтаў і 15 мільёнаў даляраў[10]. Такая ўгода зь Ліндрасам ператварыла «Нордыкс» на прэтэндэнта на выхад у плэй-оф. Гэтак і атрымалася, бо клюб упершыню за шмат гадоў прабіўся ў плэй-оф у сэзоне 1992—1993 гадоў[11].
У той час як у гульнявым складніку дружына мела посьпехі, фінансавы складнік пагоршыўся. Горад Квэбэк быў самым маленькім рынкам у НХЛ[12], а зьмяненьне фінансавых умоваў, якія пачалі зьмяняцца напачатку 1990-х гадоў, яшчэ больш ускладніла жыцьцё клюбу. У 1995 годзе ўладальнік каманды Марсэль Абют запрасіў дапамогу ў правінцыйнага ўраду Квэбэку[13]. Выратаваць каманду не выпала, таму ў траўні 1995 году кампанія COMSAT абвесьціла аб пагадненьні аб набыцьці каманды[14]. Угода афіцыйна была ўкладзеная 1 ліпеня 1995 году. Клюб пераехаў у Дэнвэр, зьмяніўшы назоў на «Каларада Эвэланш».
Remove ads
Склад
Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads