Эдмантан Ойлерз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдмантан Ойлерз
Remove ads

Эдмантан Ойлерз (па-ангельску: Edmonton Oilers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе (НХЛ). Клюб месьціцца ў горадзе Эдмантан, правінцыя Албэрта, Канада. Клюб паўстаў у 1971 годзе і быў адным з дванаццаці стваральнікаў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). Ужо ў 1979 годзе па збанкрутаваньні лігі каманда далучылася да НХЛ, дзе пяць разоў выйгравала Кубак Стэнлі. Гэтыя перамогі пераважна прыпалі на 1980-я гады. Важным хакеістам таго часу быў канадзец зь беларускімі каранямі Ўэйн Грэцкі.

Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...

Акрамя «Ойлерз» у канадзкім штаце Албэрта базуецца яшчэ адна франшыза НХЛ, вядомая як «Калгары Флэймз». Праз геаграфічную блізкасьць паміж клюбамі маецца суперніцтва, якое мае назву Бітва за Алэбурту[2].

Remove ads

Гісторыя

«Эдмантан Ойлерз» паўстаў 1 лістапада 1971 году як першая франшыза навастворанай Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). Першымі ўладальнікамі клюбу Біл Гантэр і ягоны партнэр доктар Чарлз Алард[3]. Гантэр таксама валодаў юніёрскім клюбам «Эдмантан Ойл Кінгс»[4] і заснаваў Канадзкую галоўную юніёрскую хакейную лігу, якая цяпер вядомая як Заходняя хакейная ліга[4]. Гантэр спачатку жадаў стварыць клюб дзеля ўдзелу ў Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ), але кіраўніцтва НХЛ адмовіла яму ў франшызе. Менавіта таму сябе прадпрымальнік пастанавіў запачаткаваць новую лігу, як канкурэнта НХЛ. Новы клюб атрымаў назву «Эдмантан Ойлерз», бо такой мянушкай за звычай менавалі ягоны юніёрскі клюб у 1950-х і 1960-х гадах[5]. Гантэр ня толькі быў уладальнікам «Ойлер» але часам і трэнаваў яго ў некаторыя сэзоны 1970-х гадоў.

Пасьля таго, як наваствораны клюб «Калгары Бронкас», які меўся гуляць у СХА, перад пачаткам сэзону лігі быў вымушаны пераехаць у Кліўлэнд. У адказ «Эдмантан Ойлерз» зьмяніла назву на «Албэрта Ойлерз», бо плянавала гуляць свае хатнія матчы ў Эдмантане і Калгары. Невядома чаму клюб пайшоў на такі крок. Існуюць меркаваньні, што гэты было зроблена зь фінансавых чыньнікаў, альбо каб захаваць магчымасьць вярнуць калі-небудзь СХА ў горад. Аднак, пляны ня спраўдзіліся, і «нафтавікі» ўсе свае хатнія матчы згулялі на арэне Эдмантан-Гардэнз, пасьля чаго вярнуліся да пачатковай назвы «Эдмантан Ойлерз»[6]. Эдмантанцкі клюб перамог ва ўступным матчы СХА супраць «Атавы Нэшналз» зь лікам 7:4[7].

«Ойлерз» прыцягваў прыхільнікаў такімі гульцамі, як то абаронцам і капітанам Элам Гамілтанам, брамнікам Дэйвам Драйдэнам і нападнікамі Блэрам Макдональдам і Білам Флэтам. У 1976 годзе да шэрагаў каманды далучыўся нападнік Глен Сатэр[8]. За «Ойлерз» ён згуляў толькі адзін сэзон, але апасьля быў прызначаны трэнэрам. Цягам наступных 23 гадоў Сатэр працаваў у структуры клюбу[9]. Не зважаючы на тое, што гульнявыя вынікі клюбу былі пасярэднікі большую частку часу выступаў у СХА, але гэта быў даволі стабільны і наведвальны клюб паводле стандартаў лігі. У 1976 годзе Гантэр і Алард прадалі франшызу ванкувэрскаму бізнэсоўцу Нэлсану Скальбаніі[10] У хуткім часе Скальбанія прыцягнуў мясцовага прадпрымальніка Пітэра Поклінгтана ў якасьці партнэра, а потым прадаў яму ўсю сваю долю ў наступным годзе. У 1978 годзе «Ойлерз» згулялі свой найлепшы сэзон у СХА, дзякуючы таму, што Поклінгтан запрасіў у каманду Ўэйна Грэцкі[11], а з былого клюбу Скальбаніі «Індыянапаліс Рэйсэрз» да каманды далучыліся брамнік Эдзі Міё і форвард Пітэр Дрыскал[12]. Тым ня менш, эдмандцы ня здолелі здабыць перамогу ў лізе, зьведаўшы паразу ад «Вініпэг Джэтс». Гулец «нафтавікоў» Дэйв Сэмэнка закінуў апошнюю шайбу ў гісторыі СХА.

У сэзоне 1979—1980 гадоў адразу чатыры клюбы з СХА далучыліся да НХЛ. Акрамя «Эдмантану Ойлерз» імі былі «Гартфард Ўэйлерз», «Квэбэк Нордыкс» і «Вініпэг Джэтс». Згодна з дамовамі аб далучэньня да лігі «Ойлерз» страцілі амаль усіх сваіх гульцоў, бо клюб меў захаваць толькі двух сваіх брамнікаў і двух палявых гульцоў[13], астатнія хакеісты мусілі прайсьці праз драфт. Ўэйн Грэцкі меў быць пераабраны цераз звычайны драфт НХЛ, але Поклінгтан здолеў захаваць хакеіста, склаўшы зь ім 21-гадовы працоўны кантракт[14].

Remove ads

Склад

Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году

Больш інфармацыі Брамнікі, Абаронцы ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads