Філадэлфія Флаерз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Філадэлфія Флаерз
Remove ads

Філадэлфія Флаерз (па-ангельску: Philadelphia Flyers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Філадэлфія (Пэнсыльванія, ЗША), прадстаўляючы горад у Сталічным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі. Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі ў 1974 і 1975 гадах. «Флаерз» лічыцца адным з самых пасьпяховых клюбаў, калі лічыць агульны адсотак здабытых пунктаў за ўсю гісторыі лігі. Свае хатнія матчы каманда ладзіць на Ўэлз-Фарга-Цэнтар арэне, на якой таксама гуляюць матчы клюб НБА «Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз» і лякросавы клюб «Філадэлфія Ўінгс».

Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...

«Лётнікі» маюць даўняе суперніцтва зь некалькімі камандамі на працягу многіх гадоў. Гістарычна склалася так, што найбольшае дэрбі клюб мае зь «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Акрамя таго дэрбі лічацца гульні супраць «Нью-Ёрк Айлэндэрз», «Нью-Джэрзі Дэвілз», а таксама «Пітсбург Пінгвінз». Таксама пэўны час мелася суперніцтва з «Вашынгтон Кэпіталз».

Remove ads

Гісторыя

Да 1967 году ў Філадэлфіі мелася каманда НХЛ, але згуляла ў лізе толькі адзін сэзон 1930—1931 гадоў. Гэтай дружынай была «Філадэлфія Квакерз», якая ўтварылася ў 1930 годзе праз пераезд у Філадэлфію клюбу «Пітсбург Пайрэтс». Як у існы клюб «квакеры» мелі аранжавы і чорны колеры.

Thumb
«Філадэлфія Квакерз» быў першым клюбам НХЛ у горадзе.

У 1946 годзе група, ачоленая Ленам Пэта, абвесьціла аб плянах стварыць яшчэ адну каманду НХЛ у Філадэлфіі. Паводле заяўваў у горадзе мусіла пабудавацца коўзанка за 2,5 мільёнаў даляраў з умяшчальнасьцю на 20 тысяч чалавек. Франшызу, як меркавалася, група зьбіралася набыць ва ўладальнікаў «Манрэаля Марунз»[2]. Гэты клюб на той час утрымлівала канадзкая кампанія Арэна, якая была яшчэ ўладальніцай «Манрэаля Канадыенз». Аднак, група Пэта ня здолела назьбіраць грошы ў вызначаны лігай тэрмін, таму франшыза «Марунз» была ліквідаваная[3][4].

Наведваючы баскетбольны матч 29 лістапада 1964 году на Бостан-Гардэн, Эд Снайдэр, тагачаснага віцэ-прэзыдэнта клюбу амэрыканскага футболу «Філадэлфія Іглз», пабачыў натоўп заўзятараў каманды «Бостан Бруінз», які зьбіраўся набыць квіткі на матч апошняй каманды ў лізе[5]. Гэтая гісторыя зацікавіла Снайдэра, і ён даведаўся, што НХЛ імкнецца пашырыцца праз страх перад канкуруючай лігай, якая ўжо прыдбала сабе заходняе ўзьбярэжжа, а таксама прагнула здабыць новы тэлевізійны кантракт у ЗША. Снайдэр захапіўся ідэяй будаўніцтва арэны і стварэньня хакейнага клюбу. З такой прапановай ён поруч з сваімі паплечнікамі Білам Путнамам, Джэромам Шыфам і ўладальнікам «Філадэлэфіі Іглз» Джэры Ўолманам зьвярнуўся да кіраўніцтва лігі. 3 жніўня 1966 году была агалошаная назва каманды.

Thumb
Адзін з сузаснавальнікаў клюбу Эд Снайдэр.

Згодна з пашырэньнем колькасьць клюбаў падвоілася. Каб сфармаваць склады шасьці новых клюбаў быў зладжаны драфт пашырэньня. Аднак, згодна зь ягонымі правіламі ўсе асноўныя таленты НХЛ з «арыгінальнай шасьцёркі» былі абароненыя ад выбару. Такім чынам, большасьць гульцоў, якіх пакінулі камандам-навакам на выбар, былі альбо вэтэранамі, альбо хакеістамі з досьведам пераважна мінорных лігаў. Сярод 20 выбраных «Флаерз» хакеістаў былі Бэрні Парэнт, Дуг Фавэл, Біл Сатэрлэнд, Эд Ван Імпэ ды іншыя. У сваю раньнюю гісторыю ў клюбе было шмат франкамоўных гульцоў, бо кіраўнікі філадэлфійцаў набылі сабе клюб «Квэбэк Эйсэс» зь мінорнага дывізіёну, які гадаваў для «лётнікаў» хакеістаў. Сярод іншых праз квэбэкаўскі клюб прайшлі Андрэ Лякруа, Сэрж Бэрнье, Жан-Гі Жэндрон, Сымон Нале і Разэр Пэймо. Сэзон 1967—1968 гадоў «Філадэлфія Флаерз» запачаткавала 11 кастрычніка 1967 году, зьведаўшы паразу зь лікам 5:1 у выяздным матчы супраць «Каліфорніі Сылз»[6]. Праз тыдзень дружына таксама ў гасьцёх перамагла «Сэнт-Луіс Блюз» зь лікам 2:1[7].

Усе шэсьць новых клюбаў былі зьмешчаныя ў адзін дывізіён, які «Флаерз» і выйграла. Пры гэтым апошнія свае сем матчаў рэгулярнага сэзону «лётнікі» мусілі гуляць на выезьдзе, бо іхная арэна была пашкоджаная навальніцай, пад час якой быў зрынуты даху[8]. Аднак, у плэй-оф каманда саступіла «Сэнт-Луіс Блюз», выбыўшы ўжо ў першым раўндзе. У наступным сэзоне дружына зноў прабілася ў плэй-оф, але зноў прагуляла камандзе з Сэнт-Луісу.

Remove ads

Склад

Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году

Больш інфармацыі Брамнікі, Абаронцы ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads