Ліманскі раён (Астраханская вобласьць)
раён у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліма́нскі раён (па-расейску: Лиманский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца мястэчка Ліман.
Remove ads
Геаграфія
Ліманскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Нарыманаўскім і Ікранаеўскім раёнамі. На поўдні мае невялікую берагавую лінію з Касьпійскім морам. На захадзе раён мяжуе з Калмыкіяй. Плошча раёну складае 5238 км².
Гісторыя
Першыя селішчы зьявіліся ў гэтым месцы на пачатку XVIII стагодзьдзя, калі царскі ўрад прыступіў да будаваньня Кізьлярскага шляху, які меў патрэбу ў ахове і ўтрыманьні паштовых станцыяў. Раён быў створаны ў савецкія часы 25 студзеня 1935 году як Долбанскі ўлус у складзе Калмыцкай аўтаномнай вобласьці. У 1943 годзе раён быў пераназваны ў Ліманскі і ўвайшоў у склад навастворанай Астраханскай вобласьці.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 28840 чалавек. Асноўную долю насельніцтва фармуюць расейцы, іншымі этнічнымі групамі ёсьць калмыкі, чачэнцы, казахі ды іншыя.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads