Кальмар (Швэцыя)
места ў Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́льмар (па-швэдзку: Kalmar) — горад на паўднёвым усходзе Швэцыі, у ляндскапе Смоляндзе. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны і аднайменнага лэну. Адзін з найстаражытных гарадоў Швэцыі. Былы цэнтар біскупства (да 1915 году). Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 38 408 чалавек.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя

Кальмар упершыню згадваецца на адным з рунічных камянёў XI стагодзьдзя. Назва яго паходзіць ад старажытнашвэдзкага Kalmar — «камяністае дно», або «камяністы грунт». Дакладна вядома, што каля 1200 году гэта быў значны горад, які вырас вакол замку, а ў сярэдзіне XIII стагодзьдзя — адзін з найважнейшых у Швэцыі і меў важныя гандлёвыя сувязі з Ганзай (практычна ўвесь гандаль вёўся этнічнымі немцамі). У 1397 годзе каралі трох скандынаўскіх краінаў на сустрэчы ў Кальмары ўтварылі Кальмарскую ўнію. Напачатку XVII стагодзьдзя — падчас Кальмарскай вайны — значная частка гораду была разбураная, і ў 1640 годзе было вырашана перанесьці горад на суседнюю выспу Кварнгольмэн. У адрозьненьне ад большасьці гарадоў тагачаснай Швэцыі, Кальмар быў адбудаваны каменным, а не драўляным. Старая частка гораду была добра захаванай да сярэдзіны XX стагодзьдзя, але ў 1960-я гады частка цэнтру гораду была зьнесеная, каб вызваліць месца для адміністрацыйных ды камэрцыйных будынкаў. У 1972 годзе быў пабудаваны Эляндзкі мост. У 1977 годзе была заснавана Вышэйшая школа, якая ў 2010 стала адным з двух кампусаў Унівэрсытэту Лінэя.
Remove ads
Славутасьці

- Стары горад
- Кварнгольмэн
- Кальмарскі замак
- Кальмарскі сабор
- Эляндзкі мост
- Трып, трап, труль — тры драўляныя дамы́ рознай велічыні канца XVIII ст.
- Музэй лэну Кальмар
- Сядзіба Крусэншэрны (XIX ст.)
- Стадыён Гульдфогельн-Арэна
Вонкавыя спасылкі
Кальмар (Швэцыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads