Калінінскі раён (Цьвярская вобласьць)

раён у Цьверскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Калінінскі раён (Цьвярская вобласьць)
Remove ads

Калі́нінскі раён (па-расейску: Калининский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Цьвярской вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Цьвер, які не ўваходзіць у склад раёну, фармуючы асобую мескую акругу.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Калінінскі раён мяжуе зь Ліхаслаўскім, Рамешкаўскім, Кімраўскім, Канакоўскім, Старыцкім і Таржоцкім раёнамі, а таксама з Маскоўскай вобласьцю. Плошча раёну складае 4158,21 км², што робіць раён найбуйнейшым у вобласьці.

Гісторыя

Калінінскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласьці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласьці, як на той час называлася Цьвярская вобласьць. 29 сьнежня 2019 году раён быў рэарганізаваны ў муніцыпальную акругу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads