Каменка (Чачэрскі раён)

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ка́менка[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Малінка. Уваходзіць у склад Залескага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 176 чал. (2004). Знаходзіцца за 11 км на паўночны ўсход ад места Чачэрск, за 48 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 76 км ад Гомелю.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагодзьдзя як паселішча ў Пакоцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. З 1832 дзейнічала карчма, з 1880 — хлебазапасная крама. У 1871 жыхары захапілі абшарніцкі лес, пра што граф І. І. Чарнышоў-Круглікаў паведамляў міністру ўнутраных справаў. Паводле перапісу 1897 году дзейнічала школа граматы. У 1909 вёска Каменка Малінская, 619 дзесяцін зямлі, млын.

У 1926 працавалі паштовы пункт, пачатковая школа. З 8 сьнежня 1926 году да 30 сьнежня 1927 году цэнтар Каменскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1930 арганізаваны калгас «Пралетарскі шлях», працаваў паравы млын. У часе Вялікай Айчыннай вайны карнікі забілі 6 жыхароў і вывезьлі 21 жыхара ў Нямеччыну на прымусовыя працы. У 1969 у вёску перасяліліся жыхары пасёлку Чапаева. У складзе саўгасу «Бяляеўскі» (цэнтар — вёска Бяляеўка). Разьмяшчаўся клюб.

Remove ads

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads