Камсамольскі сельсавет (Капыльскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камсамо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Камсамольская.
Гісторыя
16 студзеня 1969 году створаны ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці, якому перададзены населеныя пункты скасаванага Труханавіцкага сельсавету Слуцкага раёну.
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — пасёлкі Кісялі, Пукава, Рэпная Града, Хвойнікі, вёскі Асавец, Баркаўцы, Дунаева, Калюга, Камень, Камсамольская, Кандратавічы, Карачоўшчына, Падлужжа, Пятрылава, Сунаі, Труханавічы — перададзеныя ў склад Грозаўскага сельсавету[1].
Remove ads
Паселішчы
На 1 студзеня 2009 году — 16 населеных пунктаў: 5 пасёлкаў і 11 вёсак.
Насельніцтва
- 1 студзеня 2008 году — 710 гаспадарак, 1481 жыхар (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 235; працаздольным — 608; старэй за працаздольны — 638)
- 1 студзеня 2009 году — 686 гаспадарак, 1438 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 199; працаздольным — 630; старэй за працаздольны — 609)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads