Камунараўскі сельсавет (Любанскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Камуна́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сосны.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 году як Ніжынскі (Нежынскі) сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі БССР. Цэнтар — вёска Ніжын (у 1928—1935 гадах — вёска Кузьмічы). З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Менскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавета перанесены ў вёску Камуна, сельсавет перайменаваны ў Камунараўскі, са складу Даманавіцкага сельсавету Старобінскага раёну перададзена вёска Забярэзінец[1]. 13 сакавіка 2008 году цэнтар сельсавету перанесены з вёска Камуна ў аграгарадок Сосны[2].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 3339 чалавек[3], зь іх 97,4% — беларусы, 1,5% — расейцы, 0,3% — украінцы[4].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads